Зручна і камфортна

Многія кіраўчане і жыхары раёна, якія карыстаюцца паслугамі грамадскага пасажырскага транспарту, мелі ўжо магчымасць на ўласным вопыце ацаніць зручнасць паездкі ў новым камфартабельным аўтобусе аўтапарка №14. Гэта адна з апошніх мадыфікацый папулярнай маркі МАЗ. Яе адметнай асаблівасцю, акрамя сучаснага вонкавага выгляду, з’яўляецца наяўнасць пандусаў для абслугоўвання інвалідаў-калясачнікаў. Такая акалічнасць істотна пашырае межы безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Умяшчальнасць новага аўтобуса таксама ўражваючая — звыш ста чалавек. Кіраваць гэтым бялюткім прыгажуном даручылі вопытнаму вадзіцелю Леаніду Акушэвічу (на здымку).
Курсіруе новы аўтобус па самых розных маршрутах, таму магчымасць скарыстацца яго паслугамі ў прынцыпе маюць усе жыхары раёна. Набыта новая транспартная адзінка, як адзначыў у размове дырэктар аўтапарка №14 Іван Глазкоў, з дапамогай галаўнога прадпрыемства — ААТ “Магілёўаблаўтатранс” з мэтай умацавання тэхнічнай асна-шчанасці свайго Кіраўскага філіяла, павышэння камфортнасці пасажыраперавозак. Разлічвацца за аўтобус аўтапарк №14 будзе “ў растэрміноўку” — часткамі вяртаючы свайму галаўному прадпрыемству патрачаныя сродкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.