У Гуце згарэў магазін

У ноч 10 ліпеня ў 00.27 гадзін на цэнтр аператыўнага ўпраўлення райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб узгаранні будынка магазіна райспажыўтаварыства ў в.Гута Любоніцкага сельсавета. Першыя падраздзяленні пажарных-выратавальнікаў прыбылі на месца здарэння амаль праз 10 мінут, на гэты момант магазін гарэў адкрытым полымем. У выніку лакалізацыі і поўнай ліквідацыі ўзгарання высветлілася, што агонь знішчыў увесь асартымент тавараў гандлёвай кропкі, значна пашкодзіў будынак.
Прычыны здарэння высвятляюцца.
Аляксандр ЖУРАЎСКІ,
інспектар ІДПН РАНС.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.