Уборка ўраджаю-2012

Шэраг гаспадарак раёна прыступіў да ўборкі ўраджаю рапсу. Райкам прафсаюза работнікаў АПК паведаміў, што адначасова старт традыцыйным спаборніцтвам па ўборцы ўраджаю і ўжо вызначаюцца лідзіруючыя экіпажы.
Па становішчы на 16 ліпеня бягучага года: СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага — Мікалай Белакурскі і Мікіта Цітарэнка намалацілі на “Джон Дзіры” 128,4 тоны рапсу, Іван і Аляксандр Кавалеўскія — 105,4 тоны, Аляксандр Міхалькоў і Сяргей Фіневіч — 104,1 тоны, вадзіцель Генадзь Гукаў перавёз 150,4 тоны, Валерый Шчэрбіч — 131,3 тоны, Раман Рыжковіч — 118,4 тоны; СВК “Добасна-агра” — Фёдар Петрусёў на КЗС-1218 намалаціў 21,5 тоны; СВК “Калгас “Беларусь” — Сяргей Тарабуеў і Дзмітрый Лагойка на КЗС-10 намалацілі 18,9 тоны; РУП “Жылічы” — Аляксандр Храмянкоў і Віктар Рудзько на КЗС-10К намалацілі 17 тон, Уладзімір Бычкоў і Васіль Буталенка — 16,9 тоны, вадзіцель Павел Чарняўскі перавёз 35,4 тоны, Валерый Кісялёў — 20,1 тоны; райаграпрамтэхзабеспячэнне — Валянцін Сулімскі і Юрый Русецкі на КЗС-1218 намалацілі 48,7 тоны, Сяргей Чудапал і Кірыл Гамалін — 46,1 тоны, вадзіцель Дзмітрый Багамолаў перавёз 102,8 тоны, Пётр Белакурскі — 94,8 тон.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.