Уборку траў першага ўкосу правялі зладжана

У раёне завершана ўборка траў першага ўкосу. Як яна праходзіла, якія вынікі атрымалі cельгасарганізацыі, што далей стаіць на парадку дня ў гаспадарках, — аб гэтым мы папрасілі расказаць першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалая ПАД’ЯЛОЎСКАГА:
— У адпаведнасці з заданнем, даведзеным раёну камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама нашым сельскагаспадарчым арганізацыям на зімова-стойлавы перыяд 2012-2013 г.г. неабходна нарыхтаваць 13100 тон сена, 90354 тоны сенажу, 256000 тон сіласу. Усяго трэба нарыхтаваць 121163 тоны кармавых адзінак, у тым ліку травяністых кармоў — 80356 тон к.адз., а на адну ўмоўную галаву жывёлы — адпаведна па 50,6 і 37,6 цэнтнера к.адз.
У параўнанні з мінулым годам заданне павялічана: па сену — на 2600 тон, па сенажу — на 34334 тоны, па сіласу — на 102000 тон. Такім чынам, аб’ёмы нарыхтоўкі кармоў вызначаны вельмі значныя. Аднак працаўнікі сельскай гаспадаркі раёна не спасавалі і прынялі ўсе меры па выкананні даведзенага задання. Своечасова былі праведзены работы па сяўбе і догляду ўсіх кармавых культур. Да моманту старту “зялёнага жніва”падрыхтавалі ўсю корманарыхтоўчую тэхніку ў адпаведнасці з рабочым планам. Згодна гэтага плана першым укосам сельскім працаўнікам неабходна было скасіць травы на 9161 гектары. Гэта шматгадовыя травы, лугавыя ўгоддзі. Па стане на 9 ліпеня сенакашэнне і ўборка траў першага ўкосу завершаны, сельгасарганізацыямі раёна нарыхтавана: 6000 тон сена, 65079 тон сенажу, 23187 тон сіласу. Усяго нарыхтавана 25507 тон кармавых адзінак травяністых кармоў, што больш леташняга паказчыка на гэтую дату на 2021 тону. На адну ўмоўную галаву нарыхтавана па 11,8 ц к.адз. (на 0,6 ц к.адз. больш, чым у 2011 г.).
На “зялёным жніве” траў першага ўкосу было задзейнічана 36 трактарных касілак, 28 грабель, 29 кормаўборачных камбайнаў, 32 прэспадборшчыкі.
Найбольш актыўна і зладжана — за два тыдні — правялі ўборку траў першага ўкосу працаўнікі СВК “Чырвоны баец”. Арганізавана ішлі работы на нарыхтоўцы кармоў у ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, ААТ “Бабруйскаграмаш” АСП СВК “Бераснёўскі”, дзе нарыхтавана як у цэлым, так і на ўмоўную галаву значна больш кармоў, чым летась.
Частыя дажджы значна ўскладнілі ўборку траў першага ўкосу і работы па корманарыхтоўцы, аднак людзі і тэхніка працавалі зладжана.
Найбольшая колькасць травяністых кармоў нарыхтавана ў РАПТЗ, дзе агульная нарыхтоўка склала 53,5% да задання, па 18,2 ц к.адз. на ўмоўную галаву (плюс 1,8 ц к.адз. да леташняга ўзроўню). Вышэй паказчыка мінулага года нарыхтавалі кармоў на адну ўмоўню галаву жывёлы ў СВК “Чырвоны баец”, “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, “Калгас “Ніва”, “Бераснёўскі”.
Значна ніжэй леташняга паказчык нарыхтоўкі кармоў на адну ўмоўную галаву ў РУП “Жылічы” — мінус 4,6 ц к.адз.
У цяперашні час у гаспадарках вядуцца кашэнне траў на поймах рэк і другі ўкос шматгадовых траў, на падыходзе — кашэнне аднагадовых траў. Перад сельгасарганізацыямі пастаўлена задача да 15 ліпеня завяршыць кашэнне на “падышоўшых” плошчах шматгадовых траў другога ўкосу, максімальна павялічыць нарыхтоўку кармоў з пойменных лугоў, балазе, надвор’е гэта дазваляе, і тым самым значна павялічыць нарыхтоўку травяністых кармоў да пачатку масавай уборкі азімага рапсу, а затым — збожжавых і зернебабовых культур.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.