У выхадныя на Кіраўшчыне праводзіўся 44-ты Мемарыял па веласіпедным спорце Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскага. Веласіпедныя спаборніцтвы наладжваліся ў праграме адкрытага першынства Магілёўскай вобласці па веласіпедным спорце і чэмпіянату Рэспублікі Беларусь у гонцы-крытэрыуме.
У першы дзень пасля ўрачыстага адкрыцця спаборніцтваў, якое адбылося ў а/г Мышкавічы, быў дадзены старт групавой гонцы. У ёй прыняло ўдзел 7 каманд з усіх абласцей краіны і г.Мінска — 53 мужчыны і 20 жанчын.
У другі дзень спаборніцтваў прызёраў вызначалі ў гонцы-крытэрыуме.
У межах спаборніцтваў былі наладжаны велагонкі для юных удзельнікаў — маленькіх жыхароў а/г Мышкавічы. Прайшлі яны на вялікім эмацыянальным уздыме, у атмасферы здаровага дзіцячага саперніцтва. А ўзнагародай для юных спартсменаў за старанні былі салодкія падарункі, якія ім уручыў ветэран веласіпеднага спорту раёна Уладзімір Бяляўскі. Падрабязнасці аб Мемарыяле — у наступных нумарах раёнкі.
Велагонка вызначыла прызёраў
Вторник, 10.07.2012 09:04. Рубрика: 75 годдзе Вялікай Перамогі