1 верасня — Дзень цвярозасці

У Дзень ведаў у раёне аб’яўлены чарговы Дзень цвярозасці. У аб’ектах рознічнага гандлю будзе забаронена рэалізацыя алкагольных , слабаалкагольных напіткаў і піва.
Дні цвярозасці праводзяцца ў адпаведнасці з раённым планам мерапрыемстваў на 2012 год па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы нацыянальных дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму на 2011-2015 гады, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2011 года № 27 (рашэнне Кіраўскага райвыканкама ад 18.04.2012 № 7-4).
У гэты дзень у раёне пройдуць мерапрыемствы, сцвярджаючыя здаровы лад жыцця. Так, у 15.00 гадзін на стадыёне Жыліцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа адбудзецца таварысцкі матч па футболе сярод каманд ветэранаў «Колас» (Кіраўск) і «Шыннік» (Бабруйск).
У дзень цвярозасці ва ўстановах культуры раёна будуць праведзены тэматычныя вечары адпачынку, накіраваныя на прафілактыку п’янства сярод моладзі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.