Каб была цеплыня ў доме

Словы віншаванняў прымае напярэдадні свайго прафесійнага свята калектыў філіяла МКАУВП «Аблпаліва «Кіраўскі райпаліўзбыт». Ён не адзін год займаецца забеспячэннем грамадзян раёна і бюджэтных арганізацый цвёрдымі відамі паліва: дровамі і тарфянымі брыкетамі.
Калектыў філіяла невялікі – усяго 12 чалавек, але працуе ён аддана. У яго саставе — два трактарысты: Уладзімір Бяляўскі і Васіль Багданаў. Яны абслугоўваюць чатыры адзінкі тэхнікі. Звяно з трох чалавек: Аляксандр Петрусёў, Віталь Асіпенка, Віктар Рудакоў – крыжуюць дровы на дравольным стале, колюць іх і адгружаюць спажыўцам.
Пасля набыцця лесавозна пагрузна-разгрузнага транспартнага сродка МТПЛ-6 прад-прыемства займаецца дастаўкай дроў з лясніцтваў Кіраўскага і Быхаў-скага раёнаў на базу.Тут дровы распрацоўваюцца на калодкі і колюцца на дравольным станку ў залежнасці ад заявак насельніцтва і арганізацый.
Тарфяныя брыкеты пастаўляюцца з Нясвіжскага, Быхаў-скага і Старобінскага торфабрыкетных прадпрыемстваў.
За 8 месяцаў бягучага года філіял забяспечыў 331 домаўладанне раёна торфа-брыкетам і 294 – дровамі.
За апошнія два гады ў арганізацыі абноўлены машынна-трактарны парк, набыты трактар МТЗ-80, два прычэпы ПТС-6. У адміністрацыйным будынку ўсталяваны новы ацяпляльны кацёл.
Штогод працаўнікі прадпрыемства аказваюць дапамогу гаспадаркам раёна ва ўборцы ўра-джаю. Сёлета трактарысты працавалі на ўборцы саломы ў СВК «Рассвет» імя К.П. Арлоўскага, “Калгас «Ніва», «Калгас “Беларусь».
У мінулыя гады прымалі ўдзел ва ўборцы льну. Актыўна ўдзельнічаюць у суботніках.
Калектыў філіяла ў 2010 і 2011 гадах выходзіў пераможцам ў раённым спаборніцтве сярод арганізацый у галінах транспарту, гандлю, сувязі і сферы абслугоўвання.
— Мы імкнемся задавальняць запыты насельніцтва на належным узроўні, забяспечваць якасным брыкетам і дровамі ў сціснутыя тэрміны, каб цеплыня не прымушала сябе доўга чакаць, – падзяліўся з “раёнкай” дырэктар філіяла “Райпаліў-збыт” Рыгор Дайнека.
Кацярына КІРЭЕВА.
Фота
М. Мікешына.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.