Лепшыя на ўборачнай кампаніі

Дажджлівае надвор’е ўнесла карэктывы ў зладжаны ход жніва і прымусіла хлебаробаў часова спыніць работы.
Па становішчу на ўчарашні дзень у раёне ўбрана 93% плошчаў. Сярод гаспадарак раёна лідзіруючыя пазіцыі займае СВК “Чырвоны баец”, дзе жніво ўжо завершана.
Згодна інфармацыі, прадастаўленай райкамам прафсаюза работнікаў АПК, чатары збожжаўборачныя экіпажы намалацілі больш за 2000 тон збожжа і рапсу, у тым ліку толькі збожжавых — 2 экіпажы — гэта механізатары СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага: Іван Салановіч і Максім Юркавец, якія на камбайне «Джон-Дзір-9880» намалацілі 2316,6 тон збожжа, Юрый Комар і Дзмітрый Апенька, якія на такой жа машыне намалацілі 2027 тон збожжа, а Іван і Аляксандр Кавалеўскія — 2111,6 тон, Аляксандр Бяляўскі і Іван Багель — 2120,3 тоны — збожжа і рапсу.
Больш за 1500 тон намалочанага збожжа і рапсу — на рахунку 11-ці экіпажаў, у тым ліку толькі збожжавых — 6-ці. 29 экіпажаў хлебаробаў намалацілі больш за 1000 тон, у тым ліку толькі збожжавых — 22.
Рассветаўскі вадзіцель Валерый Шчэрбіч перавез 3252 тоны збожжа і рапсу, Васіль Марозаў з СВК «Калгас «Ніва» і Аляксандр Бабіч з СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага — па 2762,6 і 2564,1 тоны адпаведна.Сярод вадзіцеляў лідзіруюць таксама рассветаўцы Іван Барысёнак — 2150,8 тоны, Генадзь Бяляўскі — 2153 тоны, Дзмітрый Бяляўскі — 2045,8 тоны, Генадзь Гукаў — 2412,7 тоны, Дзяніс Сакабіцкі — 2439,2 тоны і рупліўцы СВК «Чырвоны баец»: Мікалай Аляксееў — 2139,8 тоны, Аляксандр Ермалаеў — 2338,5 тоны, Віктар Сенчукоў — 2075,5 тоны.
26 вадзіцеляў перавезлі больш за 1000 тон намалочанага ад камбайнаў, у тым ліку толькі збожжавых — 24; 20 пераадолелі рубеж больш за 1500 тон, у тым ліку толькі збожжавых — 15; 11-ці пакарылася мяжа ў 2000 тон і у тым ліку толькі збожжавых — 6-ці; 3 рупліўцы перавезлі больш за 2500 тон збожжа і рапсу, 1 — 3000 тон.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.