Перамогі вымяраюцца намалотамі

На мінулым тыдні ў наш раён завітаў галоўны спецыяліст Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Нялюбін. Разам са старшынёй райкама прафсаюза Віктарам Ставерам ён наведаў сельскагаспадарчыя палеткі Кіраўшчыны, на якіх шчыруюць лідары сёлетняга жніва.
— У ваш раён я прыбыў з мэтай падзякаваць за высокавытворчую працу экіпажам збожжаўборачных камбайнаў і вадзіцелям, якія перавозяць свежанамалочанае збожжа, а таксама аператарам збожжасушыльных комплексаў па дапрацоўцы збожжа. Сярод кіраўскіх рупліўцаў ёсць хлебаробы і вадзіцелі, якія адны з першых у Магілёўшчыне намалацілі і перавезлі больш за 1000 тон збожжа, — адзначыў Андрэй Нялюбін.
Падзячныя лісты і грашовыя прэміі ад абкама прафсаюза работнікаў АПК за дасягненне найвышэшай вытворчасці ў ходзе ўборкі ўраджаю атрымалі збожжаўборачныя экіпажы СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага ў саставе Івана Салано-віча і Максіма Юркаўца, Івана і Аляксандра Кавалеўскіх, вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Валерый Шчэрбіч.
Пасля наведвання “рассветаўскіх” сельгаспалеткаў Андрэй Нялюбін і Віктар Ставер завіталі ў СВК “Чырвоны баец”, на збожжасушыльным комплексе якога дапрацоўваюць свежанамалочанае збожжа аператары Аляксандр і Дзмітрый Малахавы, Алег Пацыенак, Дзмітрый Пыцель. Гэтае звяно паказала лепшыя вынікі працы: па становішчы на 30 ліпеня перапрацавала 3371 тону намалочанага, у тым ліку 869 тон масланасення рапсу. Добрасумленная, высокавытворчая праца руплівых аператараў таксама была адзначана Падзячнымі лістамі і грашовымі прэміямі.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.
Фота Максіма
МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.