Пры лячэнні галоўнае — давер

І гэта сапраўды так, бо калі ты шчыра давяраеш урачу, які займаецца лячэннем, то тады і перамагчы хваробу значна лягчэй. Гэта я і многія мае сябры і знаёмыя, якія папраўляюць здароўе ў тэрапеўтычным ад-дзяленні Кіраўскай райбальніцы, адчуваем на сабе. Калектыў медработнікаў, які працуе на другім паверсе гэтага аддзялення, — адказны, чулы, а галоўнае, ставіцца да нас з увагай і цеплынёй, гэта людзі, якім хочацца давяраць сваё здароўе.
Прыемна ўражваюць адказнае і высокапрафесійнае стаўленне да працы ўрача-тэрапеўта М.В.Баўтовіча, загадчыка аддзялення Г.У.Пархамовіч, медыцынскіх сясцёр В.Г.Каранкевіч, І.І.Лагойка, Н.А.Чахловай, Т.А.Савінай і ўсяго абслугоўваючага персанала.
Хочацца падзякаваць гэтым лю-дзям за чуласць, гатоўнасць у любы час прыйсці на дапамогу.
Міхаіл ЮР’ЕЎ,
в.Глыбокавічы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.