Сквапныя плоцяць… у пяць разоў больш!..

Аматараў незаконнага палявання на жывёлу і птушку штогод знаходзіцца даволі шмат. У адносінах да іх, безумоўна, прымяняюцца сур’ёзныя пакаранні. Але жыццё не ўсіх вучыць. Нажаль, сярод іх сустракюцца і такія, хто ведае пра ўсю адказнасць, але імкнецца абысці закон, каб і дзічыну здабыць, і фінансава, як гаворыцца, не быць у накладзе…
Нядаўна раённай арганізацыяй структурнага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларуская арганізацыя паляўнічых і рыбаловаў” быў устаноўлены факт незаконнага палявання на дарослага дзіка. Застрэлена жывёліна была ў пша-нічным полі паблізу вёскі Сяргеевічы. Як выявілася пры затрыманні “паляўнічых”, імі аказаліся двое членаў нашай арганізацыі. Палявалі незаконна, не аформіўшы ў свой час допуску да палявання. Прычынілі ўрон акаляючаму наваколлю і, разам з тым, — дзяржаве — на суму 6 мільёнаў рублёў…
“Паляванне” гэтае абыдзецца аматарам дзічыны дорага. За дазвол на адстрэл дзікай жывёлы і птушкі яны маглі б заплаціць на дваіх 520 тысяч рублёў, а цяпер заплацілі 8,5 мільёнаў рублёў. І гэта яшчэ не ўсё: супраць браканьераў узбуджана крымінальная справа, згодна якой гора-паляўнічых чакае “дабаўка”…
Усім аматарам палявання нагадваем, што з 11 жніўня па 9 снежня адкрываецца летне-восеньскі сезон палявання на вадаплаваючую і балотную дзічыну. Да пачатку паляванняў трэба абавязкова атрымаць адпаведныя дакументы на паляванне. І яшчэ: перш, чым націснуць на курок, убачыўшы аб’ект палявання, калі ласка, упэўніцеся, ці ёсць гэты від жывёліны ў ліку дазволеных для адстрэлу.
Леанід ЯЗЕРСКІ,
вядучы
паляўніцтвазнавец раённай арганізацыі
РАСРГГА “БТПР”
.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.