Спас — яблыкаў назапас!

Другая палова лета і восень — перыяд актыўных нарыхтовак пладоў, агародніны. Для таго, каб гэты час прайшоў для кааператараў плённа, а кіраўчанам і жыхарам раёнабыло зручна здаць лішкі вырашчанага ўраджаю, райспажыўтаварыства пастаралася ўлічыць усе нюансы нарыхтоўчай кампаніі.
Аддзел нарыхтовак райспажыўтаварыства на пачатку тыдня прыступіў да масавай нарыхтоўкі яблыкаў (акалот), і на раніцу ўчарашняга дня на яго рахунку было 300 тон. А ўвогуле па райспажыўтаварыстве — з улікам укладу сельскіх магазінаў, нарыхтоўшчыкаў — больш чым 1,5 тысячы тон.
Як нам паведаміла начальнік аддзела нарыхтовак Вольга Крутава, план нарыхтовак яблыкаў для іх складае 3 тысячы тон. Ураджай сёлета небывалы, адзначыла кіраўнік аддзела, але яблыкі невялікія. У цяперашні час нарыхтоўваецца ў асноўным апад яблыкаў па цане 500 рублёў за 1 кілаграм. Зімовыя сарты яблыкаў яшчэ да канца не паспелі, а калі паспеюць — то яблычны з’ём кааператары прымуць па 3000 рублёў за кілаграм. Такія яблыкі ідуць на перапрацоўку на харчовыя прадпрыемствы, з пладоў потым зробяць сок, пюрэ, джэм і іншую прадукцыю.
Займаюцца нарыхтоўкамі сельскія магазіны, нарыхтоўчыя пункты, раз’язныя нарыхтоўшчыкі (якія выязджаюць у маланаселеныя вёскі), а таксама пазаштатныя нарыхтоўшчыкі, якія працуюць па дагаворах. За сваю садавіну гаспадары атрымліваюць разлік адразу — гэта немалаважны фактар, які падштурхоўвае збіраць яблычны пад.
Асноўныя пакупнікі яблыкаў у аддзела нарыхтовак — Бабруйскі завод напіткаў, Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод, Кіраўскі харчовы камбінат і іншыя прадпрыемствы.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.