У ходзе Адзінага дня інфармавання

Асабліва актуальнай была асноўная тэма чарговага Адзінага дня інфармавання, прайшоўшага на мінулым тыдні — “Аб выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”. Пытанні правядзення парламенцкіх выбараў у бягучым годзе дэталёва раскрылі ў сваіх выступленнях члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама, якія пабывалі ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства насельніцтва.
Былі акрэслены і наступныя тэмы Адзінага дня інфармавання — “Адраджэнне і развіццё вёскі на Магілёўшчыне”, “Дажынкі”: ад абраду да сучаснага свята”.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Уладзіміра Піскіжава сустрэлася з калектывамі раённых вузлоў паштовай і электрычнай сувязі.
Кіраўнік раённай вертыкалі ўлады, звяртаючыся да прысутных, адзначыў, што інфармацыя, якая будзе даведзена да іх па асноўнай тэме Адзінага дня інфармавання, спатрэбіцца для таго, каб данесці яе да жыхароў раёна, з якімі паштавікі і электрасувязісты сустракаюцца штодзённа ў сілу спецыфікі сваёй работы.
Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталля Суравец падрабязна праінфармавала аб парадку правядзення ў нашай краіне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, асаблівасцях выбарчай кампаніі ў парламент пятага склікання, спынілася на ходзе выбарчай кампаніі ў Магілёўскай вобласці і нашым раёне.
Састаў Палаты прадстаўнікоў — 110 дэпутатаў, якія выбіраюцца па аднамандатных выбарчых акругах непасрэдна грамадзянамі, нагадала Наталля Суравец. Кіраўскі раён увайшоў у дзве выбарчыя акругі: Бабруйскую сельскую выбарчую акругу №80 ( у межах: Паўлавіцкі, Дабаснянскі, Мышкавіцкі сельсаветы. Колькасць выбаршчыкаў у акрузе — 62796) і Асіповіцкая выбарчая акруга №89 ( у межах: горад Кіраўск, Казуліцкі, Любоніцкі, Баравіцкі, Стайкаўскі і Скрыпліцкі сельсаветы. Колькас ць выбаршчыкаў у акрузе — 65106).
У раёне ўтворана 28 участкаў для галасавання, вызначаны саставы ўчастковых выбарчых камісій у колькасці 220 чалавек..
З 14 па 23 жніўня, адзначыла дакладчык, акруговымі выбарчымі камісіямі праводзіцца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, пасля чаго пачнецца перыяд перадвыбарнай агітацыі, які прадоўжыцца да 22 верасня.
Гаворачы аб прадстаячых “Дажынках”, Уладзімір Піскіжаў нагадаў, што яны ў рэспубліцы пройдуць у 16-ты раз. А на мінулых, юбілейных “Дажынках”, якія адбыліся ў Маладзечне, Магілёўшчына ўпершыню ў сваёй гісторыі была адзначана як лідар уборачнай кампаніі ў рэспубліцы, наш раён заняў першае месца ў вобласці і дастойна прадстаўляў яе на фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі.
Улічваючы, што месцам правядзення сёлетніх “Дажынак” у трэці раз стане Магілёўшчына, на гэты раз — горад Горкі, працаўнікам Прыдняпроўскага краю, у тым ліку і кіраўчанам важна не апусціць узнятую летась планку па намалотах збожжа. Удзельнікі жніва раёна працавалі з поўнай аддачай, максімальна выкарыстоўваючы пагодныя дні ўборачнай кампаніі.
Старшыня райвыканкама расказаў аб тым, як Горкі рыхтуюцца да прыёму ўдзельнікаў “Дажынак-2012” і гасцей, якія новыя аб’екты тут пабудаваны і ўведзены ў экспуатацыю, а якія яшчэ ўступяць у строй.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.