Яшчэ адна рыбалоўная ўдача!

Аматары рыбнай лоўлі нашага раёна працягваюць браць рэкорды па вагавых параметрах такога немалога насельніка вадаёмаў, як сом. Не паспелі мы падзяліцца з чытачамі інфармацыяй аб улове кіраўчаніна Івана Бяржаніна, як Аляксандр Ткачоў, начальнік раённага вузла электрычнай сувязі злавіў вось такога прыгажуна: вага — 35 кг, даўжыня — 177см, даўжыня вусу — 24см. А трапіў ён на яго рыбалоўныя прынады ў рацэ Днепр у наваколлі Быхава.
Думаецца, не адзін раз пакаштуюць смачнай юшкі ўдачлівы рыбалоў, яго блізкія і сябры.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.