Акорды натхнення

Цёплым, шчырым і запамінальным атрымаўся вечар паэзіі і музыкі «Акорды нат-хнення», праведзены ў центральнай бібліятэцы сумесна з Цэнтрам вольнага часу.
Кіраўчане мелі магчымасць сустрэцца з мясцовымі аўтарамі вершаў і прозы: як з тымі, хто займаецца літаратурнай творчасцю даўно, так і тымі, хто толькі робіць першыя крокі на гэтым шляху.

Са сваёй творчасцю пазнаёміла гасцей вечара Людміла Лукановіч. Людмілу Міхайлаўну, па яе словах, заўсёды ўражвалі людзі, якія пішуць вершы. На яе думку, «гэта дар ад Бога». 3 цягам часу і сама пачала пісаць прозу, якая друкавалася на старонках раённай газеты “Кіравец”, у іншых выданнях. У розныя перыяды жыцця ў адпаведнасці з настроем былі напісаны апавяданні «Восень жыцця», «Пад гукі вальса», «Смак удачы», «Шчымлівы выпадак».
У вершаванай нізцы Надзеі Чмара — палітра яе творчых магчымасцей: яе хвалявалі і хвалююць такія тэмы, як чарнобыльская трагедыя, афганская вайна, малая радзіма, каханне. Надзея Піліпаўна не толькі фіксуе факты, расказвае пра падзеі жыцця, але стараецца па-філасофску глыбока іх асэнсаваць, пабудаваць з іх цэласны ланцужок, каб атрымалася поўная карціна як знешняга, так і ўнутранага, духоўнага жыцця.
Шмат гадоў таму На-дзея Чмара ўпершыню даверыла свае вершы рэдакцыі “Кіраўца”, яны былі надрукаваны ў “раёнцы” і атрымалі жывы водгук у чытачоў, а пазней яе творы ўбачылі свет на старонках рэспубліканскай прэсы, у прыватнасці, у часопісах “Юстыцыя Беларусі” (як вядома, Н.П.Чмара шмат гадоў працавала старшынёй суда раёна), “Неман” і інш. Паэзія Надзеі Чмары вельмі падабаецца чытачам, яна шчырая, адкрытая, ідзе з самых глыбінь душы.
На вечары Надзея Піліпаўна пранікнёна прачытала шэраг сваіх вершаў.
Каханне – пачуццё, якое дае крылы, прымушае біцца сэрца. Менавіта яно натхняе Людмілу Кіхтэнка на творчасць. Усе з замілаваннем слухалі яе вершы: «Бабье лето», «Твои глаза», «Судьбу не обмануть», «Зачем…?».
Проста і шчыра –— вось адметныя якасці паэтычнай творчасці Ула-дзіміра Каралёва. Ён хвалюецца, перажывае, ніколі не застаецца абыякавым да паказнога. Таму і прыйшліся да душы прысутным яго сатырычныя вершы – невялікія “карацелькі”. Самыя прывабныя рысы лірычнай паэзіі Уладзіміра Міхайлавіча — гэта хараство, створаная ім аўра душэўнай непасрэднасці і дабрыні.
Вучаніца гімназіі горада Марына Акуліч прапанавала гасцям свой верш “Серая кошка”. Не так даўно яна ўвайшла ў лік пераможцаў 1-га абласнога фестывалю паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».
Падчас сустрэчы ў выкананні бібліятэкараў гучалі вершы члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Віталя Савіцкага з Добасны, самадзейных аўтараў Кіраўшчыны: Зінаіды Уласавай, Дзмітрыя Калмыкова, Наталлі Каляснёвай, Пятра Звягінцава.
Удзельнікі вечара шчырымі апладысментамі суправаджалі музычныя нумары ў выкананні Алесі Смыкавай, Наталлі Яскевіч, Лізаветы Сакаловай.
Вечар сабраў у бібліятэцы творчых людзей, тых, хто любіць паэзію, музыку. За чашкай чаю яны размаўлялі, абменьваліся думкамі і гаварылі пра творчыя планы, а таксама выказалі пажаданне сустракацца як мага часцей.
Наталля ХЛАПКОВА, метадыст
аддзела маркетынгу
цэнтральнай
бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.