Актыўна галасавала моладзь

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаў-нікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання на Жыліцкім участку для галасавання №71, разме-шчаным на базе сельгаскаледжа, праходзілі ў асноўным у рэжыме датэрміновага галасавання, якое стартавала 18 верасня. Гэтым правам скарысталіся ў большасці навучэнцы ўстановы — ура-джэнцы іншых рэгіёнаў. Член участковай выбарчай камісіі Жыліцкага ўчастка №71 Анатоль Пенязь пракаменціраваў: “Асноўнай прычынай, па якой каледжаўцы вырашылі скарыстацца правам датэрміновага галасавання, быў іх намер паехаць на выхадныя дадому, некаторыя не наведвалі родных ад самага пачатку новага навучальнага года”.
Усяго ўдзел у выбарах прыняў 301 навучэнец сельгаскаледжа, 222 юнакі і дзяўчаты галасавалі першы раз у жыцці.
“Варта адзначыць, — працягваў Анатоль Пенязь, — што моладзь прыходзіла на выбарчы ўчастак у асноўным з ужо сфарміраваным выбарам, юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з кандыдатамі падчас сустрэч, прааналізавалі іх погляды на жыццё і стаўленне па матэрыялах СМІ. Таму галасаванне праходзіла спакойна, зладжана, актыўна”.
У такім жа рытме галасавалі на гэтым участку і ў выбарную нядзелю, 23 верасня. Акрамя навучэнцаў свае галасы зафіксавалі 166 выкладчыкаў і персанал сельгаскаледжа.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.