Да рэспубліканскіх “Дажынак” рыхтуемся талакой!

Відавочна, што добраўпарадкаванню, навя-дзенню чысціні, парадку і прыгажосці на Кіраў-шчыне надаецца асаблівая ўвага. Да таго ж, па даўно склаўшайся традыцыі, працуюць кіраўчане талакой — супольна, разам, добраахвотна, разумеючы, што час і сілы, затрачаныя падчас удзелу ў раённых, абласных і рэспубліканскіх суботніках ідуць на агульную карысць.
Чарговы суботнік — абласнога маштабу адбыўся ў мінулую суботу і быў прысвечаны падрыхтоўцы да рэспубліканскага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012”, якое пройдзе ў Горках.
На Кіраўшчыне, праз якую на свята будуць праязджаць некаторыя дэлегацыі ўдзельнікаў “Дажынак” і шматлікіх гасцей, добраўпарадкаванне маршрутаў следавання вядзецца ўжо на працягу пяці месяцаў, выкананы значны аб’ём работ. Тое, што добраўпарадкавальныя работы па падрыхтоўцы да “Дажынак” у раёне былі распачаты даўно, дазволіла значную частку працоўнай сілы ў дзень абласнога суботніка накіраваць на іншыя аб’екты.
Моладзь займалася азеляненнем Кіраўска. Вучні СШ№1 і гімназіі высаджвалі дрэвы па вул.Гагарына ўздоўж трасы Бабруйск — Магілёў. Удзельніца суботніх работ па азеляненні трасы, вучаніца гімназіі Ірына Лукановіч адзначыла: “Мы, моладзь, актыўна прымаем удзел у абласным суботніку, высаджваем дрэўцы. Спадзяёмся, што яны яшчэ больш упрыгожаць наш утульны гарадок, і ў гасцей, якія будуць праязджаць праз Кіраўск у Горкі на рэспубліканскае свята “Дажынкі-2012”, застануцца самыя цёплыя, прыемныя ўражанні аб нашым населеным пункце”.
На тэрыторыі зоны адпачынку “Крынічка” працавала частка работнікаў райвыканкама. Добраўпарадкоўваюць гэтую тэрыторыю пачалі яшчэ летась, а зараз дапрацоўвалі некаторыя штрыхі, дакладней — убіралі смецце і фарбавалі альтанкі.
Асноўны фронт работ разгарнуўся ў раёне біягазавай устаноўкі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Плануецца ў бліжэйшы час здача аб’екта ў эксплуатацыю, падыходзяць да фінішу будаўніча-мантажныя работы. Прадстаўнікі працоўных калектываў райвыканкама, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аддзелаў культуры і адукацыі, райветстанцыі, раённага вузла электрычнай сувязі, УКП “Кіраўскія “Бытпа-слугі” фарсіравана выконвалі значны аб’ём земляных работ, працавалі над азеляненнем, афарбоўкай, узвя-дзеннем агароджы тэрыторыі біягазавай устаноўкі. Актыўны ўдзел у работах, як заўжды падчас суботнікаў, прымаў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, які адзначыў:
— У вераснёўскім абласным суботніку прымаюць удзел не толькі гараджане, але і вяскоўцы. Работы па добраўпарадкаванні вядуцца на тэрыторыях усіх сельсаветаў. Аднак, улічваючы, што зараз вядзецца увесь комплекс сельскагаспадарчых работ: ідзе ўборка сталовых буракоў, цыбулі і іншых агароднінных культур, большая частка людзей задзейнічана менавіта на гэтых работах. Адзначу, што ўдзельнікі суботніка працуюць з задавальненнем, у добрым настроі, на рэзультат, які будзе радаваць і вока, і душу!
У дзень суботніка ўвага надавалася і алеі па маршруце Кіраўск — Мышкавічы. Калектывы шэрагу арганізацый райцэнтра працягвалі займацца распачатымі раней работамі па абрэзцы нізка навісаючых галін, іх пагрузцы і вывазцы. Частка працоўнай талакі добраўпарадкоўвала і прыводзіла ў належны санітарны стан вул.Дварцовую ў а/г Мышкавічы.
Яўгенія
КАРАНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.