Калі ласка: запрашае “Геркулес”!

Калектыў фізкультурна-спартыўнага клуба раёна прыкладвае шмат намаганняў, каб у кіраўчан былі шырокія магчымасці займацца спортам, падтрымліваць сваё фізічнае і псіхалагічнае здароўе у належнай форме. Так-так — і фізічнае, і псіхалагічнае здароўе, бо, як гаворыцца, у здаровым целе — здаровы дух!
У зручны для сябе час, за ўмераную плату жыхары раёна могуць атрымаць шмат станоўчых эмоцый падчас заняткаў у трэнажорнай зале “Геркулес”, якая знаходзіцца ў памшяканні раённага Дома культуры. Трэнеры клуба чакаюць жадаючых займацца спортам кожны дзень з 10.00 гадзін раніцы да 21.00 гадзін вечара з абедзенным перапынкам з 13.00 да 14.00 гадзін, у выхадныя дні трэнажорная зала адкрывае свае дзверы для наведвальнікаў па наступным графіку: у суботу — з 11 да 19.00 гадзін, у нядзелю — з 11.00 да 16.00 гадзін без перапынкаў.
Гадзіна заняткаў у трэнажорнай зале для дарослых каштуе 3750 рублёў: пагадзіцеся, зусім нязначная сума для прыемнага і карыснага адпачынку. Акрамя таго дзейнічае сістэма скідак. Так, абанемент на месяц для дарослых каштуе: два наведванні ў тыдзень — 28500 рублёў са скідкай 5%, тры наведванні ў ты-дзень — 40500 рублёў са скідкай 10%, чатыры наведванні ў тыдзень — 51000 рублёў са скідкай 15%, пяць наведванняў у тыдзень — 60000 рублёў са скідкай 20%.
Гадзіна заняткаў для дзяцей і падлеткаў ва ўзросце да 16-ці год каштуе 3220 рублёў. Абанемент на месяц: два наведванні ў тыдзень — 24470 рублёў са скідкай 5%, тры наведванні ў тыдзень — 34780 рублёў са скідкай 10%, чатыры наведванні ў ты-дзень — 43800 рублёў са скідкай 15%, пяць наведванняў у тыдзень — 51520 рублёў са скідкай 20 %.
Калі ласка! “Геркулес” запрашае!
Міхаіл УНІЯТАЎ,
старшыня
раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.