Мір патрэбен усім!

З 14 па 21верасня ў нашым раёне праходзіў Тыдзень міру. Сёння, у Міжнародны Дзень міру, старшыня раённага аддзялення ГА “Беларускі фонд міру”, намеснік старшыні райвыканкама Вольга ГАРШКОВА расказвае аб рабоце арганізацыі:
— Сёмае дзесяцігоддзе мы жывем пад мірным небам. Мір патрэбен усім: і дарослым, і дзецям. Ніхто не можа быць абыякавым да праблем захавання міру. Бо чалавек хоча расці і развівацца, ствараць і ад-крываць, жыць у згодзе і сяброўстве з усімі людзьмі на планеце.
Падчас сёлетняга Тыдню міру ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, воінамі-інтэрнацыяналістамі. Працоўныя калектывы, школьнікі, навучэнцы ліцэя №15 і Жыліцкага сельгаскаледжа абмяркоўвалі тэматыку на гадзінах інфармавання ў гутарках, на лекцыях. Дзеці адлюстроўвалі сваё ўяўленне аб міры падчас удзелу ў конкурсе малюнкаў. Шматлікія літаратурныя выставы, інфармацыйныя стэнды, куткі па адпаведнай тэматыцы дазвалялі жадаючым атрымаць вычарпальную інфармацыю аб справе захавання міру на зямлі, рабоце раённай арганізацы ГА “Беларускі фонд міру”. Дарэчы, працуе яна даволі актыўна: праводзіць шырокую работу па патрыятычным, маральным, духоўным выхаванні, стварэнні, захаванні і перадачы агульначалавечых каштоўнасцей для будучых пакаленняў, прымнажае і захоўвае поспехі роднага краю, клапоціцца аб міры, шчасці, будучым.
Летась у абласное аддзяленне ГА “Беларускі фонд міру” паступіла добраахвотных ахвяраванняў на суму 425377845 рублёў (391,9 рублёў на аднаго жыхара вобласці), за 6 месяцаў бягучага года — 499399124 рублі (462,4 рублі на аднаго жыхара вобласці). Адзін з лепшых рэзультатаў — на рахунку Кіраўскай арганізацыі, сума добраахвотных ахвяраванняў якой склала 16857790 рублёў, гэта па 796,9 рублёў на аднаго жыхара раёна.
Найбольшы ўклад у гэтую высакародную справу ўнеслі калектывы цэнтральнай раённай бальніцы, сферы адукацыі і культуры, ААТ “Кіраўскія бытпаслугі”, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, РАПТЗ, раённага вузла электрычнай сувязі, “Кіраўсквадгаса”, райспажыўтаварыства, раёна газазабеспячэння, ліцэя №15, раённых структур “Беларусбанка” і “Белаграпрамбанка”, райЦГЭ і іншыя.
Штогод пры падтрымцы Фонду міру праводзяцца дабрачынныя акцыі “Цуды на Каляды”, “Пасхальны падарунак”, наладжваецца збор падарункаў для дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў Лёўкавіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку.
Пры ўдзеле раённага аддзялення Фонду міру і камісіі па справах непаўналетніх наладжана работа з цяжкімі падлеткамі: гэта спартыўныя сустрэчы на футбольным полі, за шахматнай і шашачнай дошкамі і іншыя мерапрыемствы.
Выказваю словы ўдзячнасці кіраўнікам устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, ідэалагічным работнікам, працоўным і вучнёўскім калектывам, актывістам, сябрам і валанцёрам нашай арганізацыі, грамадскасці за пастаянна аказваемую дапамогу, удзел. І, разам з тым звяртаюся да працоўных калектываў усіх форм уласнасці з просьбай аб дапамозе ў справе па ўмацаванні міру, прапагандзе і ажыццяўленні ў жыццё ідэй міласэрнасці і гуманізму, рэалізацыі выскародных і міратворчых праграм.
Спадзяюся на далейшае разуменне і супрацоўніцтва.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.