На бульбяных палетках

Верасень — месяц адметны, шматгранны. У школьным жыцці ён азначае пачатак новага навучальнага года, у прыродным календары з’яўляецца своеасаблівай мяжой паміж летняй цеплынёй і надыходзячымі зімовымі халадамі. Верасень сельскагаспадарчы ў большасці вяскоўцаў асацыіруецца з пачаткам уборкі адной з галоўных для беларусаў харчаовай і тэхнічнай культуры — бульбы. І няхай у сучаснай структуры пасяўных плошчаў сельгаспрадпрыемстваў раёна, акрамя СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага ёй адведзена не так шмат месца, як раней, сваёй значнасці бульба не губляе: беларусаў нездарма называюць “бульбашамі”, бо наша прыхільнасць да гэтай агародніны агульнавядомая.
Уборку крухма-лістых клубняў распачалі ў СВК “Рассвет” імя К.П. Арлоўскага — вядучага ў раёне бульбаводчага сельгаспрадпрыемства. Пад гэтую культуру тут адве-дзена 400 га, у РУП “Жылічы” — 50 га, у СГФ “Чыгірынка” — 10 га.
Сучасная магутная тэхніка, якая маецца ў распараджэнні рассветаўскіх механізатараў, а таксама іх вопыт у спалучэнні з напрацоўкамі аграна-мічнай службы ў выро-шчванні гэтай дастаткова працаёмістай і за-тратнай культуры дазваляюць дабівацца ня-дрэнных вынікаў. Так, асобныя ўчасткі бульбяных палеткаў, як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Жылінскі, даюць па 360-370 цэнтнераў клубняў з гектара.
Культывіруюцца ў “Рассвеце” такія перспектыўныя гатункі бульбы, як “лілея”, “моллі”, і добра зарэкамендаваўшыя сябе “скарб”, “брыз”, “ласунак“. Усё насенне, якое выкарыстоўваецца пры пасадцы, выключна ўласнай вытворчасці, прычым толькі класа “эліта” і “суперэліта”. Гэтая акалічнасць разам са строгім выкананнем усіх агратэхнічных прыёмаў, своечасовай апрацоўкай пасадак ад пустазелля, шкоднікаў і хвароб з’яўляецца адной з састаўляючых выніковай працы рассветаўскіх бульбаводаў. А другая, і не менш важная, — прафесіяналізм і вопыт занятых на работах механізатараў.
Усяго на ўборцы за-дзейнічана тры бульба-ўборачныя камбайны. Плённа працуюць экіпажы ў саставе Мікалая Бяляўскага і яго памочніка Уладзіміра Несцяровіча (на верхнім здымку), Валерыя Юркаўца і Ва-дзіма Бяляўскага, Валерыя Стэльмакова і Пятра Мухіна.Па стану на ўчарашні дзень у гаспадарцы быў убраны 71 га, накапана 1995 тон бульбы.
Накапаныя клубні грузавым транспартам дастаўляюцца да бульба-сховішча, дзе сартыруюцца, адбіраецца насенны матэрыял, буйная бульба закладваецца на захоўванне, дробная ідзе на корм жывёле.
Таццяна МАІСЕЕНКА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.