Перадвыбарная праграма кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Альберта Піліпавіча Яўменава

Абарона нацыянальных інтарэсаў —
гарантыя парадку і дабрабыту
на нашай беларускай зямлі

Партыя БНФ пасьлядоўна абараняе беларускія нацыянальныя інтарэсы. Мы хочам, каб беларусы жылі годна і заможна на сваёй зямлі. Каб кожны меў упэўненасьць у заўтрашнім дні. Каб нацыя мела будучыню.
Што маем сёньня:
краіна і нацыя ў небясьпецы

Эканамічны крызыс, які ахапіў Беларусь, уяўляе сабой істотную пагрозу краіне. Існы рэжым не прад-прымае неабходных крокаў па рэфармаваньні сыстэмы, бо гэта небясьпечна для яго з палітычнага пункту гледжаньня. Узровень карупцыі ў Беларусі за апошнія паўтара гады вырас да маштабаў, якія наўпрост пагражаюць нацыянальнай бясьпецы краіны. Пранікненьне ў Беларусь расейскага паўкрымінальнага алігархічнага капіталу нясе пагрозу ўсяму беларускаму грамадзтву, наносіць шкоду беларускім нацыянальным інтарэсам і ўяўляе рэальную небясьпеку самому існаваньню сувэрэннай беларускай дзяржавы. Краіна рухаецца ў тупік: кошт расейскай пад-трымкі зрабіўся занадта высокім і пагражае стратай эканамічнай і палітычнай незалежнасьці, але пры гэтым здабытыя такім высокім коштам рэсурсы накіроўваюцца не на неабходныя для забесьпячэньня канкурэнтаздольнасьці краіны рэформы, а на кансэрвацыю існуючай беспэрспэктыўнай мадэлі. Нашы экспэрты бралі актыўны ўдзел у распрацоўцы праграмы першапачатковых крокаў для краіны – Народнай праграмы.
Выхад з тупіку:свабода, рэформы, адкрытасьць вольнаму сьвету
Лёс Беларусі павінны вырашацца ў Менску, а не ў Маскве, Варшаве, Брусэлі ці Пэкіне.
Партыя БНФ і Народная праграма прадугледжваюць:
— Вяртаньне індывідуальным прадпрымальнікам магчымасьці выкарыстаньня наёмнай працы.
— Зьмяншэньне колькасьці падаткаў, спрашчэньне сыстэмы іх уплаты.
— Гарантыі недатыкальнасьці прыватнай уласнасьці.
— Асаблівую дзяржаўную падтрымку малому і сярэдняму бізнэсу.
— Амністыю капіталаў для фізычных і юрыдычных асобаў.
— Скасаваньне мытаў на сацыяльна важныя для нашых грамадзян тавары, у тым ліку мытаў на аўтамабілі.
Народная праграма і партыя БНФ выступаюць за:
— Адрасную сацыяльную палітыку, скіраваную на падтрымку неабароненых катэгорый насельніцтва.
— Адмену прымусовага разьмеркаваньня выпускнікоў ВНУ і іншых навучальных установаў.
— Стварэньне “фонду будучых пакаленьняў”, праз які дзяржава павінна забясьпечыць падтрымку маладых сем’яў зь дзецьмі.
Партыя БНФ актыўна і паслядоўна выступае за:
— Вяртаньне беларускай мове рэальнага статусу дзяржаўнай разам з аднаўленьнем беларускамоўнай сыстэмы адукацыі і выхаваньня, — ад ясьляў да ўнівэрсытэту.
— Вяртаньне гістарычнай сымболікі: бела-чырвона-белага сьцяга і гербу “Пагоня”.
— Узмацненьне сувязяў з найбліжэйшымі суседзямі Беларусі — Украінай, Польшчай, Літвой, Латвіяй. Уваcабленьне cалідарнаcьці краінаў нашага рэгіёну ў фармаце Балтыйcка-Чарнаморcкае супрацы (БЧС).
— Выхад Беларусі з ЭўраАзіяцкіх інтэграцыйных утварэньняў, якія ў доўгатэр-міновай пэрспэктыве пагражаюць тэхналягічным адставаньнем і эканамічнай стагнацыяй.
Партыя БНФ — партыя абароны народных інтарэсаў
Мы, у Партыі БНФ, верым у тое, што нацыянальная салідарнасьць — адна з найважнейшых асноваў разьвіцьця ўсёй краіны, і ўпэўненасьці кожнага грама-дзяніна, бо менавіта яна жывіць дух супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі паміж суайчыньнікамі. Партыя БНФ выступае за законнасьць і парадак на беларускай зямлі, але парадак і спакой у краіне павінны быць забясьпечаны справядлівымі законамі. Мы верым у традыцыйную сям’ю, як аснову здаровага грамадзтва. Мы верым у неабходнасьць гарантаваць недатыкальнасьць прыватнай уласнасьці, як адной зь неабходных умоваў самарэалізацыі чалавека. Іншымі такімі ўмовамі ёсьць свабода і роўнасьць перад законам, таму Партыя БНФ імкнецца да адбудовы ў краіне дэмакратычнага ладу, які грунтуецца на павазе правоў і годнасьці чалавека і грамадзяніна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.