Рэспубліканскі семінар

4 верасня ў Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар з галоўнымі рэдактарамі дзяржаўных рэгіянальных газет і радыёвяшчання.
Выступаючы на семінары, міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі адзначыў, што дзяржаўная мясцовая прэса — важнейшы сегмент інфармацыйнага поля краіны, неад’емная частка дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу, яна і ў далейшым будзе падтрымлівацца ў Беларусі на ўсіх узроўнях. Перш за ўсё, гэта метадычная, кадравая работа, а таксама кропкавая дапамога па закупу камп’ютарнай тэхнікі, згодна га-ліновай праграмы развіцця дзяржаўных друкаваных СМІ. “Таму сёння ёсць усе ўмовы для развіцця мясцовай прэсы, патрэбна толькі працаваць — творча, адказна, прафесійна,” — адзначыў Алег Праляскоўскі.
У ходзе семінара выступіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Яна адказала на пытанні ўдзельнікаў семінара аб захаванні заканадаўства ў адносінах публікацыі ў СМІ перадвыбарных праграм кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Лідзія Ярмошына падкрэсліла: “Любая выбарчая кампанія немагчымая без актыўнага ўдзелу СМІ, паколькі яны з’яўляюцца асноўным сродкам зносін і данясення пазіцый кандыдатаў да выбаршчыкаў, а таксама атрымання ад іх зваротнай рэакцыі”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.