Свядома і адказна

Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання пачалося з 18 верасня. Згодна выбарчага заканадаўства, грамадзяне, якія па якой-небудзь прычыне не могуць прыйсці на выбарчыя ўчасткі ў дзень выбараў, маюць права прагаласаваць датэрмінова.
Гэтую магчымасць скарыстаў і шэраг кіраўчан і жыхароў раёна.
Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца да 22 верасня ўключна.
Права датэрміновага галасавання скарыстала Аліна Якавенка, вы-кладчык Кіраўскай дзіцячай школы мастацтваў. У складзе творчых работнікаў нашага раёна Аліна Ста-ніславаўна, як майстар Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, прыме ўдзел у рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2012” у г.Горкі, дзе пазнаёміць удзельнікаў і гасцей свята са сваёй творчасцю.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.