У нашай каманды — “бронза”!

Толькі адна асечка не дазволіла валейбольнай камандзе дзяўчат нашай ДЮСШ стаць пераможцай Спартакіяды Саюзнай дзяржавы сярод дзяцей і юнацтва “Алімп”, якая праходзіла ў Магілёве. Каманда дзяўчат-выхаванак ДЮСШ 1999-2000 гадоў нараджэння з аднольквым лікам 2:0 упэўнена адолела ў сваёй падгрупе каманды з Тамбова, Пензы і Наваполацка. А вось у паўфінале і адбылася тая асечка, пра якую было сказана вышэй: прайгралі валейбалісткам Гродна. Тым не менш, “бронзу” не ўпусцілі: у паядынку за 3-е месца падапечныя Сяргея Лазаковіча зноў перайгралі тамбаўчанак — 2:1 — і даставілі ў раён чарговы ганаровы трафей — кубак.
Аляксандр ХАХЛОЎ,
намеснік дырэктара ДЮСШ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.