28 кастрычніка — Дзень аўтамабіліста і дарожніка

З кожным годам становіцца ўсё больш транспартных сродкаў на дарогах, і таму праца дарожнікаў заўсёды будзе запатрабаванай. Як карабель не можа без мора, так і аўтамабіль не абыдзецца без дарожнай сеткі, працягласць якой у раёне складае 462,173 км. Яе абслугоўваннем дарожнікі займаюцца круглы год: шчыруюць, каб зімой дарогі і вуліцы своечасова былі ачышчаны ад снегу і галалёду, а ў астатні час пакрыццё заставалася роўным, без выбоін, праводзяць бягучыя і планавыя рамонты, наносяць разметку.
Вытворчая структура філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” складаецца з участка па будаўніцтве і ўчастка па ўтрыманні і бягучым рамонце дарожных сетак.
Як аздначыў у размове начальнік ДРБУ №197 Віталь Токараў, за перыяд са студзеня па верасень 2012 года калектывам праведзены значныя аб’ёмы работ па бягучым рамонце і ўтрыманні аўтамабільных дарог і мастоў, якія знаходзяцца на аб-слугоўванні прадпрыемства. Таксама ажыцяўляліся работы па прамых дагаварах з прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна па бягучым рамонце вуліц, добраўпарадкаванні і рамонце тэрыторый. Агульны аб’ём выкананых работ склаў 8917,4 млн. рублёў, тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года — 186,1%.
Сёлета адным са значных аб’ектаў па добра-ўпарадкаванні была тэрыторыя біягазавай ўстаноўкі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, дзе праведзена работ на суму 1929,8 млн. рублёў. Працавала брыгада дарожнікаў і на аб’ектах пры падрыхтоўцы г.Горкі да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012”.
Па стане на 24 кастрычніка прадпрыемствам выпушчана болей за 10 тысяч тон асфальтабетону, які выкарыстаны на выкананні бягучага рамонту, работах па ўтрыманні дарог і па прамых дагаварах.
У калектыве ДРБУ №197 шмат старанных і адказных работнікаў, якія сваёй працай уносяць важкі ўклад ў агульную справу. Сярод іх — старшы майстар Рыгор Фралоў, працоўны стаж якога складае 30 гадоў, ва-дзіцель Ігар Комар, які своечасова падвозіць бітум да аб’ектаў, што немалаважна для паспяховай і зладжанай работы дарожнікаў: на ўрачыстым сходзе з нагоды прафесійнага свята яны адзначаны Ганаровымі граматамі КУП “Магілёўаблдарбуд”.
Генадзь Міхалап працуе ў брыгадзе па бягучым рамонце дарог 5 год, у тым ліку два апошніх — узначальвае яе.
Васіль Мельнік больш 15 гадоў працуе бульдазерыстам, машыністам катка ў ДРБУ №197 на будаўніцтве і абслугоўванні дарог. За стараннасць у рабоце не раз адзначаўся абласнымі Ганаровымі граматамі. Як адзначыў Васіль Аляксандравіч, на ягоны выбар прафесіі паўплываў бацька, які таксама працаваў бульдазерыстам. Зараз В.А. Мельнік ужо на пенсіі, але працягвае працаваць, бо спецыяліст ён — выдатны, а за работай сумаваць некалі.
Максім МІКЕШЫН.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.