Агонь дзецям — не сябар!
З пачатку бягучага года ў рэспубліцы 13 дзяцей сталі ахвярамі агню, 6 з іх — у Магілёўскай вобласці. Гэта не проста сухія лічбы статыстыкі, а не пражытыя жыцці маленькіх грамадзян, якія маглі б радавацца кожнаму новаму дню, падарункам, Дзеду Марозу, верыць у цуды, планаваць сваё будучае, ствараць сем’і і проста жыць…
Паважаныя бацькі! Зрабіце ўсё магчымае для таго, каб не паўтарыць страшных агнявых трагедый. Паклапаціцеся аб сваіх дзецях. Штодзень паўтарайце з імі асноўныя правілы бяспекі. Растлумачце, што гульні з агнём могуць прывесці да трагічных вынікаў. І яшчэ: перш чым патрабаваць ад сына ці дачкі выкананне правілаў бяспекі, падумайце, ці заўсёды вы выконваеце іх самі. Ваш асабісты прыклад абавязкова адгукнецца на паводзінах дзіцяці, а значыць, і на яго бяспецы. І памятайце, што пакідаючы малалетніх дзяцей без нагляду на хвіліну, вы рызыкуеце страціць іх назаўсёды.
Бацькі! Вы падарылі дзецям жыццё, не пазбаўляйце іх права на будучае!
Дзмітрый РОШЧЫН, начальнік РАНС.