Чакаецца сустрэча з дзіцяці!..

Псіхолаг раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Пугачова наладзіла сустрэчу з кіраўчанкамі, якія ў хуткім часе стануць матулямі. Запрошаныя сабраліся за салодкім сталом. Падчас знаёмства ў цікавай гульнявой форме выствелілася, што будучыя матулі маюць прыгожыя імёны — Святлана, Вераніка, некалькі Таццян і Кацярын…
Пасля завязалася гутарка, якой дала старт спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Кісялевіч:
— Беларускіх матуль характарызуе максімальнае паглыбленне ў сям’ю. Якімі б яны ні былі амбіцыёзнымі ў прафесійным плане, усё роўна большасць аддае перавагу менавіта выхаванню дзяцей, захаванню сямейных каштоўнасцей.
Валянціна Міхайлаўна праінфармавала аб дзяржаўнай абароне жанчын і сям’і, параіла абавязкова рэгістраваць адносіны з мужам, каб і маці, і дзеці мелі права на абароненасць з боку дзяржавы.
Праз рукі ўрача-педыятра Таццяны Кавалеў- скай прайшло не адно пакаленне кіраўчан, цяпер яна дае парады сваім былым маленькім пацыенткам — зараз ужо матулям. Дзіцячы ўрач параіла жанчынам аддаваць перавагу грудному выкормліванню дзіцяці, маўляў, за мяжой матулі імкнуцца як мага даўжэй карміць грудзямі, каб разам з мацярынскім малаком закласці патэнцыял здароўя і паспяховасці.
Таццяна Васільеўна “пазнаёміла” жанчын з малышамі, якія знахо- дзяцца зараз у іх жывоціках і чакаюць сустрэчы з мамай. Напрыклад, на 4-8 тыднях цяжарнасці, калі жанчына адчувае млявасць і слабасць, у дзіцяці фарміруюцца сэрца, вочкі, вушы, зачаткі галаўнога мозгу. На 24-28 тыдні арганізм жанчыны працуе усё больш інтэнсіўна, а малыш ужо адрознівае галасы мамы і таты і нават разбіраецца ў музыцы.
Таццяна Пугачова расказала пра цудоўнае амерыканскае свята для цяжарных жанчын — “Baby Shower”, што ў перакла- дзе азначае “дзіцячы душ”. Гэта значыць, у дзень свята будучую маці адорваюць, нібы абліваюць, шматлікімі падарункамі для малыша. А адбываецца гэта так. Цяжарная складае спіс неабходных рэчаў, пачынаючы ад ложка і заканчываючы соскамі, аддае яго арганізатару свята. Дарэчы, арганізацыяй мерапрыемства займаецца, хто пажадае, але толькі не сама матуля, бо ёй, як вядома, неабходны спакой. Госці — родныя, блізкія і сябры размяркоўваюць, хто што будзе купляць і якую страву прыгатуе да святочнага стала. Акрамя падарункаў матэрыяльных прымаюцца і тыя, для якіх не існуе грашовага эквіваленту — госці запісваюць свае рэкамендацыі па догляду за дзіцяці на карткі і пакідаюць у сімвалічнай капілцы.
Свята ідзе па падрыхтаваным сцэнарыі, аднак правілы агульныя: яно не павінна быць доўгім (2-3 гадзіны), каб не стаміць будучую маці, і незанадта сытным, бо госці прыйшлі не на свята жывата, а каб сказаць: “Прывітанне, малыш!”.
Пасля знаёмства з замежнымі традыцыямі прысутныя перайшлі да айчынных — забабонаў цяжарных жанчын. Так, будучых матуль хвалявала, ці праўда, што калі маці стрыжэ валасы — укарочваецца жыццё будучага дзіцяці. Аказваецца, гэта стопрацэнтны забабон. Раней жанчыны насілі доўгія косы, а, як вядома, падчас цяжарнасці выпрацоўваюцца гармоны, якія станоўча ўплываюць на рост і структуру валасоў, таму каса ў нашых жанчын-продкаў станавілася гусцейшай і прыгажэйшай. Вось яны і не стрыглі валасы, адсюль і пайшоў гэты забабон. Так што, будучыня, мамы, не бойцеся падстрыгацца — гэта і для валасоў карысна, і настрой узнімае. А вось да афарбоўкі валасоў трэба ставіцца асцярожна, кампаненты фарбы могуць негатыўна паўплываць на плод.
“Калі цяжарная жанчына вяжа, то дзіцяці можа заблытацца ў пупавіне” — раней жанчыны на Русі і вязалі, і шылі падчас цяжарнасці. Абвіццё пупа- вінай у тыя часіны было практычна неразрашальнай праблемай для павітух, таму яны і прыдумалі гэты забабон. Сучасныя спецыялісты сцвярджаюць, што вязанне, наадварот, супакойвае, з’яўляецца карыснай рэлаксацыяй.
“Нікому нельга паведамляць аб дні народзінаў, і яны будуць лёгкімі” — звычай таксама старадаўні, утойваючы гэту інфармацыю, імкнуліся засцерагчы маці і дзіцяці ад злых духаў. Многія сучасныя жанчыны не кажуць дату народзінаў па іншай, вельмі простай прычыне: каб не дакучалі распытамі.
“Калі цяжарная будзе есці яйкі з двума жаўткамі альбо “двайныя” плады, народзіць двойню” — з’яўленне двойні альбо тройні зусім не звязана з характарам харчавання. Колькасць малышоў залежыць ад іншых, медыцынскіх паказчыкаў. Адзінае рацыянальнае зерне ў гэтым забабоне — яйкі могуць выклікаць алергічную рэакцыю і ў мамы, і ў малыша.
“Цяжарная не павінна гуляць з кошкай: у дзіцяці будзе шмат ворагаў” — адкрыты толькі ў XX стагоддзі ўзбуджальнік таксаплазмозу — небяспечнага для будучых матуль, сапраўды пераносіцца кошкамі, таму на час цяжарнасці варта абмежаваць адносіны з чацвяраногім сябрам.
“Цяжарную нельга фатаграфаваць і маляваць, інакш развіццё дзіцяці спыніцца, як выява на партрэце” — наадварот, цяжарную трэба фатаграфаваць і маляваць, бо ў гэты перыяд жыцця жанчыны такія прыгожыя! У гэтым і шматлікіх іншых забабонах няма і крупіцы ісціны. Трэба заўсёды кіравацца цвярозым розумам і парадамі спецыялістаў.
Напрыканцы сустрэчы Таццяна Пугачова падарыла будучым матулям сувенірчыкі і параіла больш размаўляць са сваім малышом, разам чытаць добрыя кніжкі, слухаць музыку, пажадана класічную, пазбягаць стрэсаў, ствараць вакол сябе прыгожую атмасферу, выпраменьваць дабрыню, пяшчоту, адорваць імі акружаючых. А ў якасці падарунка для матуль прагучалі чулыя песні, вершы, калыханкі, скрыпічная музыка.
…Вочы будучых маладых мамачак свяціліся радасцю і замілаваннем, а гэта значыць, іх малышы таксама ў той момант былі задаволенымі, бо, кажуць, знаходзячыся ва ўтробе, дзіцяці глядзіць на свет вачамі сваёй матулі.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.