Да моладзі — з поўным даверам!

Леанід Садоўскі — з кагорты тых маладых механізатараў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, якім з поўным даверам даручаюцца любыя ўчасткі работы, нават самыя складаныя. Сёлета малады механізатар адзначыў пяцігоддзе з таго моманту, як пакрочыў па прафесійным шляху ў галіне сельскай гаспадаркі. Аднак ён добра знаёмы з гэтай працай з дзяцінства: нарадзіўся і вырас у Чыгірынцы. Яшчэ падчас вучобы ў ліцэі №15 вырашыў, што пасля атрымання прафесіі механізатара вернецца працаваць у родную вёску: “Дзе нарадзіўся — там і спатрэбішся” — паразважаў Леанід.
У калектыве сельгасфіліяла зарэкамендаваў сябе добрасумленным і адказным працаўніком, прыстойным і клапатлівым сем’янінам. Аб’ектыў рэдакцыйнай фотакамеры заспеў Леаніда якраз за працай: на сваім сталёвым сябры ён узворваў глебу пад сяўбу азімых. На пытанне, як будзеце адпачываць пасля напружанага працоўнага дня, адказаў: “Пасля працоўнага дня спяшаюся дадому, там мой лепшы адпачынак — жонка і двое дзетак!”.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.