Да паслуг кліентаў

Штогод 9 кастрычніка ва ўсіх краінах, на розных кантынентах нашай планеты адзначаецца Сусветны дзень пошты. Немагчыма ўявіць сабе чалавека, які б ні разу не скарыстаўся паслугамі пошты. Гэта неад’емная частка нашага жыцця, якая забяспечвае і падтрымлівае сувязь паміж людзьмі, дорыць радасць зносінаў з роднымі і блізкімі, сябрамі і калегамі, з’ядноўвае сэрцы і лёсы.
Кіраўскі раённы вузел паштовай сувязі ўключае 20 сельскіх і адно гарадское аддзяленне. Як і ўся беларуская пошта, мы прадастаўляем паслугі па даступным кошце, а таксама шырокі спектр няпрофільных паслуг.
У звыклым разуменні паштовыя паслугі — гэта прыём, апрацоўка, перавозка, дастаўка адрасатам пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак, грашовых пераводаў, друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, выплата пенсій і дапамог.
Акрамя таго аддзяленні паштовай сувязі прадастаўляюць больш за 30 відаў няпрофільных паслуг: рэалізацыя тавараў спажывецкага попыту, картак экспрэс-аплаты, прыём плацяжоў, дылерскія паслугі па падключэнні да сеткі аператараў сотавай сувязі, інтэрнэт-паслугі і іншае. Пашыраецца асартымент паслуг па страхаванні, банкаўскім абслугоўванні.
У дадзены час мы супрацоўнічаем больш чым з 10-цю банкамі. У аддзяленнях сувязі можна не толькі аплаціць крэдыты, але і аформіць дакументы на атрыманне крэдытаў альбо размяшчэнне дэпазітаў.
Паслугі паштовай сувязі, як і ўсё наша жыццё, усё больш насычаюцца новымі тэхналогіямі. Для перадачы інфармацыі выкарыстоўваюцца сучасныя каналы сувязі, што забяспечвае магчымасць праходжання ўсіх відаў плацяжоў за максімальна кароткія тэрміны. Аўтаматызаваная сістэма адсочвання рэгіструемых паштовых адпраўленняў дазваляе атрымліваць інфармацыю аб іх з моманту адпараўлення да моманту ўручэння ў рэжыме рэальнага часу.
Мы імкнемся, каб і на вёсцы была тэхнічная магчымасць аказваць увесь спектр паслуг, каб сяльчане не адчувалі сябе ўшчымленымі ў правах.
Паважаныя работнікі паштовай сувязі раёна, ветэраны галіны сувязі! Віншуем вас з Сусветным днём пошты.
Жадаем вам аптымізму, цярплівасці, стабільнасці і ўдачы ва ўсіх справах і пачынаннях!
Пусть мы не водим самолеты,
Не режем льды, не варим сталь,
Для почты главная забота —
Предельно близкой сделать даль.
Нам вручена судьба людская,
Она — в потоках писем, телеграмм,
И почта, ход не замедляя,
Спешит доставить вовремя их вам.
Марына ПАДАЛЯК,
начальнік раённага вузла паштовай сувязі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.