Каб ацяпляльны сезон прайшоў без турбот…

Рэдакцыя раённай газеты правяла “прамую тэлефонную лінію” па пытаннях забеспячэння насельніцтва раёна палівам і падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезону.
Тэлефанаваўшым жыхарам раёна адказвалі начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама І.М.Бяржанін і дырэктар філіяла “Кіраўскі райпаліўзбыт” МАУВП “Аблпаліва” Р.Н.Дайнека.

Трэба заўважыць, тэлефонных званкоў было няшмат, хоць тэма “прамой лініі” і “гарачая” для гэтай пары года: значыць, большасць кіраўчан і жыхароў раёна да-сведчаны ў тым, як і дзе набыць паліва. А нязначная колькасць камунальна-бытавых пытанняў дазваляе меркаваць, што балючыя праблемы ў гэтай сферы вырашаюцца ў рабочым парадку.
— Які парадак пастаноўкі на чаргу на набыццё брыкету?
Н.Р.Акушэвіч,
в.Стаўпішчы.

— У філіяле “Кіраўскі райпаліўзбыт” чаргі на набыццё паліва няма. Кожны жыхар раёна, які мае права набыць у нас торфабрыкет або дровы, можа прыбыць у філіял з пашпартам грамадзяніна-домаўладальніка (інваліду трэба мець пры сабе таксама адпаведнае пасведчанне) і выпісаць паліва. Мы працуем з 8.00 да 17.00, перапынак на абед — з 13.00 да 14.00, выхадныя дні — субота і нядзеля.
— Адкуль пастаўляецца торфабрыкет?
А.Сідараў, г.Кіраўск.

— Торфабрыкет мы атрымліваем са Старобінскага, Несвіжскага і Быхаўскага торфабрыкетных прадпрыемстваў.
— Ці аказвае філіял паслугі па распілаванні дроў на даму?
С.С.Сямёнаў,г.Кіраўск.

— Мы гатовы аказаць такую паслугу, а таксама паслугу па дастаўцы грузаў трактарам, у тым ліку лесаматэрыялу на лесапагрузачна-разгрузачнай устаноўцы. Акрамя таго, па заяўцы грамадзяніна, набываючага ў нас дровы, мы выконваем паслугу па іх колцы.
На нашых вагах можна ажыццявіць узважванне груза вагой да 30 тон.
— У нас на вул.Мельнікава (дамы 59, 60, 61, 62) адключылі ваду, і два дні не маем магчымасці ёю карыстацца. Даведаліся, што на рагу вуліц Мель-нікава і Пятрушы ёсць парыў водаправоднай сеткі. Калі трэба мяняць трубы, чаму нас не праінфармавалі? Мы гатовы аплаціць неабходныя расходы.
Жыхары ўказаных дамоў вул.Мельнікава.
Аналагічнае пытанне прагучала ад Г.М.Старавойтавай, пражываючай на вул.Мельнікава, д.63.
І.М.Бяржанін запэўніў, што адразу пасля правядзення “прамой лініі” выедзе на месца, каб разабрацца ў сітуацыі. Пазней ён праінфармаваў рэдакцыю, што парыў вадаправоднай сеткі ўхілены, водазабеспячэнне адноўлена. А жыхарам указаных домаўладанняў неабходна звярнуцца ва УКП “Жылкамгас” за тэхумовамі, каб падключыцца да новай водаправоднай сеткі, пракладзенай па вул.Пятрушы. Трэба будзе ажыццявіць аплату за матэрыялы і выкананыя работы.
Г.М.Старавойтаву цікавіла таксама пытанне, калі будзе прагрэйдзіравана іх вуліца.
І.М.Бяржанін запэўніў, што да 1 лістапада гэта будзе зроблена, і ўвогуле будуць прагрэйдзіраваны ўсе вуліцы з гравійным пакрыццем.
На “прамой лініі”
дзяжурыла
Наталля ХАДАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.