Мнагадзетных маці Магілёўшчыны віншавалі ў аблвыканкаме

Напярэдадні Дня маці ў аблвыканкам, па традыцыі, былі запрошаны мнагадзетныя маці — прадстаўніцы ўсіх рэгіёнаў Прыдняпроўскага краю. Усяго ўдзел у мерапрыемстве прынялі 40 жанчын. Сярод іх была і Жанна Мікалаеўна Міхалап з а/г Любонічы нашага раёна, маці пецярых дзяцей, узнагароджаная ордэнам Маці, аб якой раённая газета “Кіравец” расказала ў мінулым нумары.
Шаноўных госцяў павіншаваў са святам першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Дзевяці ўдзельніцам сустрэчы пад гучныя апладысменты прысутных былі ўручаны ордэны Маці.
У святочным мерапрыемстве прымаў удзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Панцюхоў, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Тарасенка, старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Раіса Лычкоўская і іншыя.
Віншаванні перамяжоўваліся выступленнямі артыстаў і творчых калектываў. Настрой у жанчын-маці быў самым святочным!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.