На аператыўнай нарадзе ў райвыканкаме

Учарашняя расшыраная аператыўная нарада пачалася з прыемнага моманту: Падзячны ліст раённага выканаўчага камітэта і кветкі старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў уручыў галоўнаму спецыялісту прадстаўніцтва Магілёўскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-куротным лячэнні насельніцтва Кіраўскага раёна Таццяне Капцеевай за шматгадовую і плённую працу і ў сувязі з 15-годдзем Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-куротным лячэнні.
Далей старшыня райвыканкама выканаў не менш прыемную місію: перадаў кіраўніцтву СВК “Чырвоны баец” Ганаровы дыплом, прысуджаны МТФ “Дваранінавічы” за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака сярод малочна-таварных ферм у рэспубліканскім спаборніцтве па выніках за 2011 год.
Старшыня райвыканкама праінфармаваў прысутных аб выніках прайшоўшых у краіне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Рэспублікі, падкрэсліўшы дастаткова высокую яўку выбаршчыкаў раёна.
Кіраўнік раённай вертыкалі засяродзіў увагу прысутных на тым, што Прэзідэнтам краіны выдадзены Указ №418, якім зацверджаны важнейшыя параметры прагоза сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2013 год, з’акцэнтаваўшы ўвагу прысутных на тым, што паказчыкі вызначаны дастаткова напружаныя.
У святле новых патрабаванняў было прааналізавана чакаемае выкананне прагнозных паказчыкаў за 9 месяцаў бягучага года. Лічбы пакуль прымушаюць чакаць лепшага. У сувязі з гэтым быў зроблены акцэнт на тых напрамках, работа па якіх патрабуе максімальнай канцэнтрацыі намаганняў (дэталёва вынікі работы за 9 месяцаў будуць падведзены на пасяджэнні райвыканкама).
Увага ў ходзе абмеркавання была нададзена пытанням здачы другаснай сыравіны, у тым ліку чорнага металалому.
У ходзе планёркі былі агучаны вынікі маніторынгу 6 аб’ектаў гандлю і 5 аб’ектаў грамадскага харчавання, праведзенага спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Пэўныя заўвагі, “пацягнуўшыя” на штраф у 500 тыс.руб. выяўлены у гандлёвым аб’екце “Наш маркет”: тэрыторыя прыбіраецца не належным чынам, не абсталявана пляцоўка для ўстаноўкі кантэйнераў для смецця.
Блок абмеркаваных пытанняў тычыўся падрыхтоўкі да асенне-зімовага ацяпляльнага сезону. Як станоўчае было адзначана, што зарэгістравана 100% пашпартаў цеплакрыніц і цепла-спажыўцоў.
Кастрычнік-лістапад — перыяд максімальна зручны для правядзення вакцынацыі супраць грыпу. Увага прысутных была засяроджана на важнасці гэтага мерапрыемства. Адзначана, што кожны рубель, укладзены у вакцынацыю, дае да 40 рублёў эканамічнага эфекту.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.