На мясцовых відах паліва

У мінулую пятніцу карэспандэнты раённай газеты пабывалі на кацельні “Кіраўск-Лён”, якая знаходзіцца на балансе УКП “Жылкамгас”. З моманту пуску яна працуе чацвёрты ацяпляльны сезон, выкарыстоўваючы мясцовыя віды паліва — шчапу. Тут устаноўлены два катлы сумарнай магутнасцю 5мВТ.
Як адзначыў намеснік начальніка УКП “Жылкамгас” Іван Маркін, зараз кацельня працуе ў штатным рэжыме і забяспечвае тэмпературу цепланосьбіта згодна тэмпературных графікаў. Дзякуючы ёй ажыццяўляецца ацяпленне жылых дамоў, адміністрацыйных і вытворчых будынкаў, размешчаных па вуліцах Гагарына, Валадарскага, Савецкай, Ленінскай, К.Маркса і іншых, што складае фактычна трэцюю частку спажыўцоў цеплавой энергіі горада.
У штаце кацельні 14 чалавек. Шчапу падвозіць на аўтасамазвале вадзіцель Сяргей Спірыдонаў, а Сяргей Стэльмакоў на пагрузчыку загружае іх у бункер, шчапа па транспарцёры паступаюць да катлоў, дзе раўнамерна размяркоўваецца і спальваецца.
Дровы для вытворчасці шчапы камунальнікі нарыхтоўваюць уласнымі сіламі, а таксама закупляюць. Драўніна перапрацоўваецца на драбілцы, а гатовае паліва паступае на захоўванне пад навесы.
На выпадак аварыйных сітуацый можа быць выкарыстана суседняя кацельня, якая працуе на прыродным газе. Але пажадана, каб ніякіх аварыйных сітуацый не здарылася!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.