У адзіным працоўным рытме

Дружны, зладжаны калектыў працуе на Валосавіцкім малочна-таварным комплексе СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага, а гэта — адна з важнейшых складаемых поспеху. Гэты аб’ект жывёлагадоўлі да таго ж — адзін з першых, які быў аснашчаны даільнай залай. Зараз тут актыўна вядуцца работы: будуецца памяшканне новай фермы на 288 галоў БРЖ і малочны блок для замены адпрацаваўшага сваё, маральна састарэлага абсталявання.
Руплівымі рукамі жывёлаводаў, с
ярод якіх — перадавікі вытворчасці — аператары машыннага даення кароў Ганна Юркавец і Галіна Лёгкая (на здымку), ствараецца поспех калектыву ў цэлым. Так, вытворчасць малака за 9 месяцаў бягучага года да адпаведнага ўзроўню мінулага года склала 110,3%. У сярэднім па ферме ад кожнай каровы надоена па 5381кг малака, што больш леташняга на 568 кг. Адпаведна ўзрасла і рэалізацыя і склала 110% да ўзроўню мінулага года, у тым ліку эфектыўнасць вытворчасці дасягнута 97% пры таварнасці малака 90%, што з’яўляецца вельмі неблагім паказчыкам і сведчыць аб плённай і мэтанакіраванай рабоце ўсяго калектыву комплексу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.