У гонар жанчын-маці

З 8 па 14 кастрычніка праходзіць традыцыйны Тыдзень Маці. У нашым раёне ў працоўных і вучнёўскіх калектывах наладжваюцца тэматычныя мерапрыемствы.
Ва ўстановах адукацыі раёна праводзяцца акцыя “Няхай заўсёды бу-дзе мама!”; класныя га-дзіны “Самы добры чалавек у свеце”, “Мама — слова святое”; выставы фотаработ “Мая маці —лепей за ўсіх”; конкурсы пісьмаў, эсэ “Я люблю цябе, мама!”.
Для наведвальнікаў устаноў культуры і бібліятэк падрыхтаваны святочныя сустрэчы, сямейныя віктарыны, культурна-забаўляльныя праграмы, канцэрты, выставы творчых работ, агляды-конкурсы, вечары адпачынку, тэматычныя віктарыны і інфармацыйныя гадзіны.
На гэтым тыдні маці лепшых навучэнцаў Жыліцкага сельгаскаледжа атрымаюць падзячныя лісты ад кіраўніцтва ўстановы, тут будзе наладжана канцэртная праграма «Мацярынскае сэрца — дзецям», а ў ліцэі №15 пройдзе выхавальная гадзіна “Мая сям’я ў XXI стагоддзі” .
Шмат тэматычных мерапрыемстваў падрыхтавана супрацоўнікамі раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: забаўляльна-гульнявая праграма “Добрыя маці ў малюнках і прыкладах” — клуб маладой сям’і “Надзея”; канцэртна-забаўляльная праграма “Нашы мілыя матулі” — клуб “Разам”; тэматычная вечарына «Любоў маці” — сацыяльны пункт а/г Барчыцы; вечар адпачынку “Слова аб маці” — сацыяльны пункт а/г Паўлавічы; канцэртная праграма “Мама, мамачка! — чароўнае слова ласкава гучыць на ўсіх мовах” — сацыяльны пункт а/г Скрыпліца; канцэрт “Табе, родная, прысвячаю!” — сацыяльны пункт а/г Стайкі; праграма “Няхай зоркі свецяцца ў вашых вачах” — клуб пажылых людзей “Сяброўка Восень” і інш.
12 кастрычніка райбальніца запрашае на асенні баль, прысвечаны Дню маці, пасвячэнню ў прафесію.
Напярэдадні Дня маці, 13 кастрычніка, у гімназіі г.Кіраўска адбудзецца свята “З любоўю на ўсе часіны”.
На базе СШ №1 адбудзецца свята “Няхай споўняцца ўсе мары!” з удзелам мнагадзетных, апякунскіх сем’яў і сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
У раённым цэнтры дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі адбудзецца пасяджэнне клуба “Сям’я”, канцэртная праграма “Запрашаем у госці матуль”.
На базе Лёўкавіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку будзе наладжаны “круглы стол” — “Сям’я — кожнаму дзіцяці”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.