Упэўненае сёння Паўлавіцкай СШ

Усё наша жыццё звязана са школай. Мы і памятаць сябе пачынаем менавіта з першага школьнага званка, з першага букета для сваёй першай настаўніцы, з першых школьных сяброў.
Школа – гэта,перш за ўсё, вучні…
Не аднаму пакаленню юных вяскоўцаў дала пуцёўку ў дарослае жыццё Паўлавіцкая СШ. Яе сённяшні дзень — гэта 128 вучняў, з якіх — 10 першакласнікаў, 15 вучняў 9-х класаў і 2 адзінацца-цікласніцы. Выпускніцы ўжо вызначыліся з далейшым жыццёвым шляхам: яны плануюць паступаць у медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы з тым, каб потым абавязкова вярнуцца працаваць у родны раён.
Мясцовых дзяцей у школе няшмат, 75 % вучняў складаюць дзеці з суседніх вёсак: падвоз ажыццяўляецца з 9 вёсак уласным школьным аўтобусам.
…і настаўнікі
Адукацыйны працэс у школе забяспечвае 21 педагагічны работнік, 78 % з іх маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі.
Са снежня мінулага года калектыў узначальвае Наталля Пятроўна Макаронак.
Наогул у Паўлавіцкай СШ яна працуе 14 гадоў. Закончыла Магілёўскі дзяржаўны педінстытут імя А.А.Куляшова, працавала ў Барсукоўскай ПШ настаўнікам пачатковых класаў, да снежня мінулага года выкладала ў Паулавіцкай СШ абслугоўваючую працу.
—За штурвалам школы стаяць нялёгка, — падзялілася сваімі думкамі Наталля Макаронак. — Вялікая адказнасць, шмат патрабаванняў. Да таго ж кіраўніку трэба быць прыкладам для сваіх падначаленых.
Пераважная большасць настаўнікаў школы маюць педагагічны стаж па 20 — 25 гадоў. Крыху больш — 28 гадоў працуе тут настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ала Макаронак. У Паўлавічах яна нарадзілася, вырасла і пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага педінстытута імя А.А.Куляшова вярнулася працаваць у родную школу. Пачынала з пасады выхавальніка групы падоўжанага дня. Значную ролю ў тым, што А.Р.Макаронак абрала прафесію настаўніка, адыграў яе выкладчык гісторыі і замежнай мовы Юрый Чыслоў. Гэта ён параіў дзяўчыне стаць настаўніцай і менавіта беларускай мовы.
У школе Ала Расціславаўна акрамя ўрокаў вя-дзе гурток “Спадчына” (на здымку). На занятках рабяты пад яе кіраўніцтвам знаёмяцца з беларускімі святамі, з гісторыяй і культурай тых вёсак, у якіх яны жывуць, а таксама жыццём і лёсам землякоў, наладжваюць фальклорныя экспедыцыі па навакольных вёсках, сустракаюцца з народнымі ўмельцамі. У час такіх вандровак дзеці збіраюць экспанаты, якімі потым папаўняецца школьны этнаграфічны куток.
У канцы красавіка настаўніца разам з гурткоўцамі абараняла гонар раёна ў інтэрнэт-праекце “Я — грамадзянін” у г. Мінску. Тэма работы, якую яны напісалі і даслалі на конкурс: як выхаваць грамадзяніна на аснове нашага беларускага менталітэту, народных святаў была азначана Дыпломам першай ступені ў намінацыі “Зямля маіх бацькоў — мая зямля”.
На высокі ўзровень паставіў фізічнае выхаванне школьнікаў настаўнік фізічнай культуры і зда-роўя Валерый Вароніч. У свой час ён скончыў Гро-дзенскі дзяржаўны ўніверсітэт і адразу прыйшоў у Паўлавіцкую СШ, дзе працуе ўжо 21 год.
— На пачатку маёй работы, — успамінае Валерый Іванавіч, — школа па спартыўных дасягненнях была далёка не лепшай. Затое ў мяне было вялікае жаданне працаваць і дзеці, з якімі можна было працаваць. Паступова прыйшлі першыя поспехі, а неўзабаве мы і на першыя пазіцыі ў спорце ў раёне выйшлі: чатыры гады запар трымаем першае месца ў раённай спартакіядзе.
Ёсць дасягненні на абласным узроўні: юныя паўлавіцкія спартсмены — неаднаразовыя прызёры мнагабор’я “Здароўе”, удзельнікі абласной “Зарніцы”, пераможцы абласнога конкурсу «Алімпійскі рэзерв».
Так, сённяшні дзень школы трымаецца на вопытных настаўніках, але ж будучае — за маладым пакаленнем педагогаў. Сёлета ў школу прыйшоў малады спецыяліст Дзмітрый Рыняк, былы выпускнік, а зараз — настаўнік замежнай мовы і інфарматыкі.
Гонар школы — высокія дасягненні і паказчыкі…
Як кожная сям’я ганарыцца сваімі дзецьмі, так і для школы дарагія поспехі яе вучняў. Вучні школы — актыўныя ўдзельнікі раённых і абласных прадметных алімпіяд, дзе вызначаюцца глыбокімі ведамі па беларускай, рускай мовах і матэматыцы. Занялі першае месца ў конкурсе сацыяльнай рэкламы па павышэнні матывацыі да вывучэння замежных моў, у конкурсе навукова-біялагічных і біёлага-экалагічных работ занялі 3 месца ў раёне. Паўлавіцкая школа і яе вучні — абавязковыя ўдзельнікі усіх выхаваўчых мера-прыемстваў, якія праходзяць у раёне і маюць значныя дасягненні. Вялікая ўвага надаецца ў школе экалагічнаму накірунку: у конкурсе відэапраектаў «Энергія — асяроддзе пражывання», у намінацыі “Лепшы відэаролік” вучні школы занялі першае месца, як і ў конкурсе «Алімпіец».
Напярэдадні
свята…
Вучні актыўна рыхтуюцца да набліжаючагася свята. Яны мяркуюць паднесці настаўнікам сюрпрыз-віншаванне, каб у чарговы раз выказаць ім словы шчырай падзякі за той неверагодны свет ведаў, які яны ім прыадчынілі.
Кацярына КІРЭЕВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.