Увага і пашана — ветэранам працы

У межах святкавання ў раёне Дня пажылых людзей дэлегацыя з ліку старшыні раённага Савета ветэранаў Эмы Карпук, спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Таццяны Лавіцкай і фотакарэспандэнта “Кіраўца” Максіма Мікешына наведала кіраўчан, якія за сваю шматгадовую, добрасумленную працу на карысць роднага краю былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод.
Да герояў падзеі завітвалі са словамі шчырай удзячнасці за працоўныя подзвігі, пажаданнямі моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця і салодкімі падарункамі, прадастаўленымі райвыканкамам і раённымі арганізацыямі ветэранаў, ГА “Беларускае таварыства “Чырвонага Крыжа”.
У гэты дзень гасцей і віншаванні прымалі Е.П.Дрозд з Падрэчча, В.К.Старавойтаў, Л.Н.Палевіч, Н.Р.Бяляўская з Мышкавіч, А.І.Ганжа з Баравіцы, І.Л.Барышчык з Букіно, Я.Я.Фралоў з Любоніч, Р.Т. Назарчык з Барсукоў, В.Н. Лагойка са Стаўпішчаў, Т.М.Грышчанка з Баркоў, кіраўчане Э.А.Самбур і Р.З.Каган.
Ветэраны працы з радасцю сустракалі гасцей, дзяліліся ўспаміналі аб былым працоўным жыцці, абмяркоўвалі сённяшні дзень раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.