Выступілі дастойна

У Магілёве ў Палацы культуры вобласці прайшоў першы абласны агляд-конкурс аматарскага мастацтва сярод грамадзян, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў і ў аддзяленнях кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У гэтым аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел і прадстаўнікі аддзялення кругласутачнага знаходжання в.Хвайніца. Падрыхтоўка да конкурсу і перажыванні былі не дарэмнымі: каманда Кіраўшчыны заняла ганаровае трэцяе месца ў намінацыі “Харэаграфічная творчасць”. Шчаслівыя фаварыты атрымалі за сваю перамогу Дыпломы і каштоўны падарунак — DVD-плэер.
Таццяна ПУГАЧОВА,
псіхолаг раённага цэнтра
сацыяльнага абслугоўвання
насельніцтва.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.