Хутка ацяпляльны сезон: у зоне ўвагі — пажарная бяспека

Хутка восеньскае надвор’е ўступіць у перыяд халадоў, пачнецца ацяпляльны сезон і, думаецца, не лішнім будзе нагадаць жыхарам раёна аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі, забеспячэння бяспечных умоў пражывання.
У пачатку гэтага года раённай уладай быў прадугледжаны шэраг пакрокавых мер у напрамку стварэння дакладнай сістэмы ў рабоце па забеспячэнні бяспекі грамадзян, у тым ліку пажарнай. Былі вызначаны адказныя структуры за прафілактычную работу з канкрэтнымі катэгорыямі жыхароў раёна: аддзел адукацыі райвыканкама — з сем’ямі, маючымі дзяцей, служба сацыяльнай абароны — з пажылымі людзьмі, РАНС, РАУС — з грамадзянамі ў працаздольным узросце, злоўжываючымі спіртным. Ставілася задача не дапускаць фармалізму ў дадзенай рабоце.
Раённая газета не раз паведамляла сваім чытачам аб праводзімым у раёне комплексе прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджванні пажараў і гібелі на іх лю-дзей. Трэба заўважыць, што гэтае пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі раённай улады, было ў цэнтры ўвагі на пасяджэннях райвыканкама, расшыраных аператыўных нарадах.
П ытанне “Аб прымаемых раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях і суб’ектамі прафілактыкі мер па папярэ-джванні гібелі людзей на пажарах” было дэталёва разгледжана і на вераснёўскай сесіі раённага Савета дэпутатаў.
Кіраўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела адукацыі, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама далажылі аб ходзе абследаванняў домаўладанняў розных катэгорый грамадзян, сем’яў з дзецьмі, сацыяльна няўдачных сем’яў, мнага-дзетных і сем’яў унутрышкольнага кантролю, домаўладанняў грамадзян пажылога ўзросту. Па выніках абследаванняў агляднымі камісіямі і суб’ектамі прафілактыкі была арганізавана работа па прывядзенні домаўладанняў у бяспечны стан. На выкананне мерапрыемстваў па ўхіленні парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі за кошт сродкаў Дзяржаўных праграм устойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады і дэмаграфічнай бяспекі на 2011-2015 гады ў раёне прадугледжана 149,3 млн. рублёў. Як заўважыў у ходзе сесіі старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, дзяржаўная дапамога ў рамонце пячнога ацяплення, электраправодкі, устаноўцы АПІ аказваецца грамадзянам, якія не ў стане па аб’ектыўных прычынах зарабіць сродкі для стварэння ўмоў бяспечнага пражывання. А астатнія павінны зрабіць гэта за свой кошт, і запытваць з іх неабходна самым строгім чынам, прымяняючы штрафныя санкцыі.
На сесіі начальнік РАНС Дзмітрый Рошчын адзначыў, што на той момант па выніках абследаванняў было складзена 574 адміністрацыйных пратаколы за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. За невыкананне прадпісанняў службы 101 трэба будзе адказваць матэрыяльна. Ці не лепш гаспадарам прыняць меры па забеспячэнні бяспекі уласнага жытла і свайго жыцця?
Перад РАНС, агляднымі камісіямі, суб’ектамі прафілактыкі была пастаўлена задача павысіць эфектыўнасць абследавання супрацьпажарнага стану домаўладанняў. Вельмі важная справа — максімальны ахоп прафілактычнай работай мнагадзетных сем’яў, сем’яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінока пражываючых пажылых грамадзян і асоб, злоўжываючых спіртнымі напіткамі.
На працягу верасня — першай паловы кастрычніка домаўладанні, якім раней былі выдадзены прадпісанні аб ухіленні парушэнняў пажарнай бяспекі, наведваюцца паўторна.
У мэтах кантролю і аператыўнага прыняцця мер у раёне створаны банк дадзеных на грамадзян пажылога ўзросту, а таксама непрацуючых грамадзян працаздольнага ўзросту, якія вядуць антыграмадскі лад жыцця.
С амае галоўнае ў чалавека — жыццё. Але, на жаль, свой адмоўны ўклад у дэмаграфічнае становішча ўносіць гібель людзей падчас надзвычайных сітуацый, у тым ліку і на пажарах. Таму пытанне забеспячэння бяспечных умоў пражывання грамадзян застаецца актуальным, і яму надаецца значная ўвага на дзяржаўным узроўні.
Старшыня райсавета дэпутатаў Надзея Каранкевіч пры абмеркаванні асноўнага пытання сесіі заўважыла, што разам з РАНС, суб’ектамі прафілактыкі, больш актыўна павінны працаваць з насельніцтвам у плане папярэджвання пажараў дэпутаты раённага і сельскіх Саветаў. Яны добра ведаюць людзей, хто як і чым жыве, таму ў стане выявіць і сямейны недабрабыт, і тых, каму тэрмінова патрэбна дапамога.
Не павінны адмахвацца ад праблем сваіх працаўнікоў і ветэранаў калектыву кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый: тым, хто мае патрэбу, аказваць садзеянне ў рамонце ацяпляльнага абсталявання і электраправодкі.
Пасля выхаду работнікаў з водпускаў па догляду дзіцяці кіраўнікам рэкамендавана вывучаць пытанне знаходжання дзяцей у дашкольных установах, пры неабходнасці ўстанаўліваць рэжым рабочага часу, дазваляючы бацькам выключыць знаходжанне дзяцей без нагляду.
Для выпрацоўкі практычных навыкаў бяспечных паводзін пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый кіраўніцтвам РАНС ва ўстановах адукацыі, арганізацыях раёна будуць наладжаны спецыяльныя вучэбныя заняткі.
Увага кіраўніцтва “Жылкамгаса”, старшынь жыллёва-будаўнічых кааператываў была звернута на вырашэнне пытання абмежавання доступу пабочных асоб у гарышчныя і падвальныя памяшканні шмат-кватэрных жылых дамоў да пачатку ацяпляльнага сезону.
Работа па папярэджванні пажараў і гібелі на іх людзей патрабуе нераўнадушнага стаўлення ад усіх, і толькі дзякуючы агульным намаганням можа быць выніковай.
Па стане на 26 верасня бягучага года на тэрыторыі раёна адбылося 29 пажараў, у параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года — на 8 выпадкаў больш, у тым ліку ў жылым сектары — на 4. Аналіз прычын пажараў сведчыць, што 13 пажараў адбылося з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, 5 — з-за парушэння эксплуатацыі печаў, 4 — з-за парушэння правілаў эксплуатацыі электраабсталявання, 2 — з-за дзіцячага свавольства з агнём, 1 — ад пападання іскраў пры пілаванні, 1 — ад удару маланкі, 3 — падпалаў. На пажарах з пачатку года загінула 7 чалавек, 6 з якіх — па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём (пяцёра напярэдадні гібелі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.