А горад не ведаў — вучэнні ідуць…

Вой сірэн пажарных машын, міліцэйскае ачапленне і клубы дыму з вакна на другім паверсе… Так пачаліся аб’ектавыя вучэнні ў Цэнтры банкаўскіх паслуг №709 ААТ “ААБ Беларусбанк” г.Кіраўска. А па горадзе ўжо панеслася трывожная навіна: у банку — пажар!
… А Цэнтр банкаўскіх паслуг №709 стаў месцам правядзення рэспубліканскага семінара-нарады супрацоўнікаў, якія займаюцца пытаннямі грамадзянскай абароны ў сістэме “Беларусбанка”. Тут была праве-дзена аб’ектавая трэніроўка па арганізацыі абароны персаналу і кліентаў банка пры пагрозе ўзнікнення надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
Мэта — на практыцы адпрацаваць дзеянні супрацоўнікаў банка і грамадзянскіх фарміраванняў пры арганізацыі і правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых мерапрыемстваў па абароне служачых, а таксама кліентаў банка пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.
Былі адпрацаваны дзеянні ў кіраванні сіламі і сродкамі грамадзянскай абароны, практычныя навыкі пры прыняцці абгрунтаваных рашэнняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару. Было таксама адсочана ўзаемадзеянне персаналу банка з супрацоўнікамі райаддзела Міні-стэрства па надзвычайных сітуацыях, раённага аддзела ўнутраных спраў і райбальніцы.
У семінары-нарадзе прыняў удзел начальнік аддзела грамадзянскай абароны і мабілізацыйнай работы цэнтральнага апарата ААТ “ААБ Беларусбанк” Валерый Казлоў. Як адзначыў у размове Валерый Міхайлавіч, задача дадзеных вучэнняў — паказаць на практыцы, як трэба паводзіць сябе ў выніку ўзнікнення пажару. Менавіта прадухіленне панікі, грунтоўныя веды і правільныя паводзіны ў экстрэмальнай сітуацыі з’яўляюцца залогам выратавання жыцця чалавека, падкрэсліў ён. І кіраўчане ў гэтым сэнсе справіліся з пастаўленымі задачамі на выдатна.
У сістэме “Беларусбанка” працуе больш за 22 тысячы чалавек, сотні тысяч з’яўляюцца кліентамі, і жыццё кожнага з іх павінна быць абаронена. Таму начальнікі і спецыялісты аддзелаў грама-дзянскай абароны сваёй галоўнай задачай лічаць навучыць людзей прымаць правільнае рашэнне пры ўзнікненні розных няштатных сітуацый.
Напярэдадні праведзеных у Кіраўску практычных аб’ектавых вучэнняў у Бабруйску прайшлі тэарэтычныя заняткі. На іх спецыялісты, адказныя за грамадзян-скую абарону, супрацоўнікі МНС пазнаёмілі прысутных з новымі нарматыўнымі актамі і рэкамендацыямі па забеспячэнні супрацьпажарнай бяспекі.
Такія семінары-нарады ў сферы ААТ “ААБ Беларусбанк” праводзяцца раз у год, а вось аб’ектавыя вучэнні — такія, як адбыліся ў Кіраўску, праходзяць амаль ва ўсіх падраз-дзяленнях банка да 150 разоў на працягу года.
Далей дэталёва былі прааналізаваны дзеянні і паводзіны ў выпадку надзвычайнай сітуацыі дырэктара ЦБП №709 ААТ “ААБ Беларусбанк” г.Кіраўска, начальніка грамадзянскай абароны Алены Лявіцкай, а таксама работа супрацоўнікаў банка.
Удзельнікі семінара, далі станоўчую адзнаку падрыхтаваным і праведзеным у Кіраўску аб’ектавым вучэнням.
Людміла СЯМЁНАВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.