“Абарані сябе ад…”

Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам работнікі аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з аддзелам па справах моладзі райвыканкама і актывістамі пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” ліцэя №15 правялі акцыю “Абарані сябе ад…”.
С понсарам праведзенай акцыі выступіла раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. На выдзеленыя сродкі былі набыты прэзерватывы, якія ўдзельнікі акцыі разам з тэматычнымі буклетамі і лістоўкамі раздавалі жыхарам і гасцям г.Кіраўска. У якасці нагляднай агітацыі выкарыстоўваліся інфармацыйныя плакаты антыСНІДаўскага зместу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.