«Агульны погляд у будучае»

Пад такой назвай у Гомелі прайшоў двухдзённы першы Беларуска-Расійскі форум маладых журналістаў. На агульнай інфармацыйна-дыскусійнай прасторы сабралася каля 100 маладых журналістаў з рэгіёнаў Беларусі, Бранскай, Смаленскай абласцей Расійскай Федэрацыі, г.Масквы. Для выступленняў перад малодшымі калегамі былі запрошаны вопытныя журналісты, медыяэксперты, палітолагі, кіраўнікі СМІ Беларусі, Расіі і Украіны. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства інфармацыі Беларусі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Беларускі саюз журналістаў, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, а таксама Гомельскі аблвыканкам пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі і пасольства Беларусі ў Расіі.

Дзень першы
Першы дзень работы форуму быў прысвечаны тэматычнай дыскусіі “Журналістыка ў XXI стаго ддзі: традыцыі і навацыі”.
У прывітальным слове да ўдзельнікаў форуму намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матусевіч адзначыў: “Калі мы паглядзім на кадравы састаў і вядучых нацыянальных тэлеканалаў, і вядучых рэспубліканскіх газет, то ўбачым вельмі многа новых маладых творчых асоб, якія ў значнай ступені ўжо, мабыць, сваёй творчасцю, сваёй дынамічнай, актыўнай работай вызначаюць палітыку, творчае складаемае сучасных сродкаў масавай інфармацыі”.
Мэтамі міжнароднага форуму былі вызначаны павышэнне кваліфікацыі маладых журналістаў, развіццё ўнутрыпрафе-сійнай і міжнароднай камунікацыі, фарміраванне адзінага медыяграмадства Беларусі і Расіі.
Старшыня ГА “Беларускі саюз журналістаў” Анатоль Лемяшонак узнагародзіў журналістаў-настаўнікаў прызамі грамадскага аб’яднання. З удзельнікаў дэлегацыі Магілёўскай вобласці такую ўзнагароду атрымаў галоўны рэдактар газеты “Бабруйскае жыццё” Аляксандр Казак.

Дзень другі
Другі дзень пачаўся з культурнай праграмы — наведвання Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Затым была магчымасць пазнаёміцца з работамі калег на выставе, наладжанай у Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры, дарэчы, на яго базе разгарнулася ўся работа форуму. Увазе ўдзельнікаў была прадстаўлена прэзентацыя саюзных праектаў: “Саюз Беларусь-Расія”, “Саюзнае веча”, “Аграрны саюз”.
Пасля адбыліся тэматычныя сесіі “СМІ ў сучасных грамадскіх працэсах Беларусі і Расіі”, “Інфармацыйнае суправаджэнне рэалізацыі праектаў і праграм Саюзнай дзяржавы”. У абмеркаванні пытання “Прафесійнае і творчае станаўленне журналісцкіх кадраў” прынялі ўдзел саветнік Прэзідэнта Расійскай Акадэміі Навук, пі-сьменнік, журналіст Уладзімір Губараў, дырэктар Інстытута журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік, дацэнт кафедры журналістыкі факультэта міжнароднай журналістыкі МДІМА Расіі Алена Юсупава.

Вынікі работы
Пры падвядзенні вынікаў работы форуму і прыняцці рэзалюцыі было падкрэслена, што роля СМІ ў сучасных грамадска-палітычных і эканамічных працэсах узрастае; пашыраюцца магчымасці СМІ, што цягне за сабой вылучэнне новых патрабаванняў да прафесійных і асабовых якасцей журналістаў. Менавіта таму захаванне высокіх стандартаў аб’ектыўнасці і прафесіяналізму з’яўляецца адной з важнейшых задач і агульнай адказнасцю журналістаўі.
Сучасны малады журналіст павінен быць універсальным, творча падыходзіць да работы, валодаць унутранай свабодай і пачуццём грама-дзянскай адказнасці. Мэтры журналістыкі заклікалі маладых калег не баяцца цяжкасцей і перашкод на прафесійным шляху, высока трымаць планку, не апускацца да ўзроўню “жоўтай прэсы”.
Была канстатавана неабходнасць актыўнага выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, новых форм PR і бізнэсмэнэджмента для развіцця медыягаліны; эфектыўнага інфармацыйнага суправаджэння інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, у цэлым на пастсавецкай прасторы, што з’яўляецца важным фактарам супрацоўніцтва і развіцця на еўраазіяцкім кантыненце.
Арганізатары мерапрыемства адзначылі, што будуць прыкладваць максімум намаганняў, каб правядзенне Беларуска-Расійскага форуму маладых журналістаў стала традыцыйным.
Яўгенія БЯЛЬКО,
удзельніца форуму.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.