Акцыя “Мой Анёл”

21 лістапада, калі права-слаўныя веруючыя святкавалі Дзень Архістратыга Міхаіла і іншых нябесных Сіл бесцялесных, цэнтр духоўна-маральнага выхавання ліцэя №15 наладзіў на вул.Кірава райцэнтра тэматычную акцыю “Мой Анёл”. Кіраўнік цэнтра Валянціна Грузд і яе выхаванцы віншавалі праходзячых кіраўчан і гасцей горада з Днём усіх Анёлаў, запрашалі прыняць удзел у апытанні “Ці жадаеце вы мець Анёла-Ахоўніка?”. На памяць рабяты ўручалі лістоўкі з вершам “Анёл” і памяткі “Дапамажы бліжняму”.
Такую ж работу рабяты правялі і сярод навучэнцаў і работнікаў СШ№1 райцэнтра.
Прыемна, што да ўдзельнікаў акцыі далучыліся наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і таксама прымалі ўдзел у ёй.
Акцыя праходзіла па блаславенні настаяцеля Кіраўскага Свята-Пакроўскага храма, іерэя Дзмітрыя Первія. Айцец Дзмітрый падарыў цэнтру духоўна-маральнага выхавання кнігі “Азы праваслаўя”, “Першыя крокі ў праваслаўным храме”, праваслаўныя календары на 2013 год з выявай Божай Маці “Казанская” і “Сямістрэльная”.
Мэтай акцыі ставілася прыцягнуць увагу людзей да гэтага Дня, каб кожны праваслаўны ўспомніў, што пры хрышэчнні Гасподзь прыстаўляе да яго Анёла-Ахоўніка, каб той зберагаў і ахоўваў чалавека на працягу ўсяго жыцця.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.