Алкаголь — вораг дабрабыту

Злоўжыванне спіртнымі напіткамі адным з членаў сям’і — частая прычына разводаў. Каля паловы хворых на алкагалізм не маюць сям’і (развод, асобнае пражыванне і інш.). У астатніх сямейная жыццё знаходзіцца пад пагрозай распаду. Па дадзеных сацыялагічных даследаванняў, у выніку п’янства аднаго з членаў сям’і страчваецца ад 40 да 70% сямейнага бюджэту. У гэтых лічбах не ўлічваюцца шматлікія выпадкі другога ўплыву алкагалізму на сямейнае жыццё. Напрыклад, калі непасрэднай прычынай распаду шлюбу з’явілася паслабленне ўзаемнай цягі ў сувязі з парушэннямі палавой функцыі, а таксама факты нявернасці, венерычныя захворванні, выкліканыя выпадковымі сувязямі. П’янства садзейнічае захворванню на СНІД і яго распаўсюджванню. Дзеці тых, хто злоўжывае спіртным, адстаюць у развіцці — пазней пачынаюць хадзіць, гаварыць; у іх часцей назіраюцца розныя парокі развіцця, разумовая адсталасць, эпелепсія і г.д. Нават аднаразовае ап’яненне мужа ці жонкі ў дзень, калі адбылося зачацце, ужыванне спіртнога цяжарнай прыводзяць да розных захворванняў будучага дзіцяці.
Алкагалізм бацькоў дрэнна ўплывае на выхаванне падрастаючых дзяцей. Амаральная атмасфера ў сям’і, страта павагі да бацькоў не толькі прыводзяць да замкнутасці і азлобленасці падлетка, але і адлюстроўваюцца ў яго сацыяльных пазіцыях, поглядах на жыццё, матывах паводзін.
Устаноўлена, што паталагчіная цяга да п’янства ў падлеткаў развіваецца хутчэй, чым у дарослых: у юнакоў, якія пачалі выпіваць у 15 — 17 год, — праз 2 — 3 гады, у 13 — 15-гадовых — на працягу года. Жанчыны хутчэй за мужчын апынаюцца пад уладай “зялёнага змію”.
У чарцы людскі смутак шукае выратавання, маладушша — смеласці, нерашучасць — упэўненасці, горыч — радасці…а знаходзяць толькі гібель.
Паважаныя маладыя гаспадары і гаспадыні, калі вы заўважаеце, што ваша палова цягнецца да спіртнога і не адчуваеце ў сабе магчымасцей пачаць барацьбу з гэтай страшнай нядужасцю, набярыцеся сіл і зрабіце крок да адмовы ад шлюбу з алкаголікам…
Юлія ШАВЕРАВА,
інструктар-валеёлаг райбальніцы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.