Эфектыўнасць работы — вышэйшая ў раёне

Малочна-таварная ферма “Дваранінавічы” СВК “Чырвоны баец” — адна з лепшых у раёне, а аператары машыннага даення кароў Анжэла Мікалаеўна Кузміч і Наталля Валер’еўна Навуменка, якіх вы бачыце на гэтым здымку, — у ліку лепшых жывёлаводаў. Так, па выніках работы за 9 месяцаў бягучага года надой на адну фуражную карову ў іх склаў 5520 кіла-грамаў.
Дваранінавіцкая ферма — адна з 10 МТФ раёна, абсталяваных даільнымі заламі. На гэтых аб’ектах утрымліваецца 65,6% пага-лоўя дойнага статка. Менавіта на МТФ “Дваранінавічы” па выніках 9 месяцаў гэтага года атрыманы найвышэйшы паказчык эфектыўнасці работы ферм, абсталяваных даільнымі заламі — 101%: эфектыўнасць ацэнена па рэалізацыі малака ад адной фуражнай каровы.
Старанная, добрасумленная праца калектыву фермы, у тым ліку гэтых жанчын, захаванне тэхналогій вытворчасці прыносіць і добрыя вынікі.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.