На прыёме ў сенатара

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Магілёўскай вобласці, галоўны ўрач Кіраўскай цэнтральнай раённай бальніцы Алена Круцько правяла 15 лістапада ў райвыканкаме першы ў сваім новым статусе прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Падчас правядзення прыёму да сенатара звярнуўся адзін чалавек па пытанні медыцынскага абслугоўвання і паступіў тэлефонны званок па пытанні транс- партнага абслугоўвання. Сенатарам дадзена даручэнне дырэктару Кіраўскага філіяла “Аўтапарк №14” ААТ “Магілёўаблаўтатранс” І.А.Глазкову разгледзець магчымасць аднаўлення абслугоўвання маршрута Кіраўск — Мінск. Адказ кіраўніцтва аўтапарка будзе надрукаваны на старонках раённай газеты.
Алена Круцько ў гэты дзень таксама прыняла ўдзел у сустрэчах, праведзеных інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі райвыканкама ў працоўных калектывах раёна ў рамках Адзінага дня інфармавання, дзе выступіла па абмяркоўваемай тэматыцы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.