У мэтах развіцця альтэрнатыўнай энергетыкі

На мінулым тыдні наш раён наведала дэлегацыя з Кітая, у якую ўваходзілі прадстаўнікі Кітайскай ядзернай карпарацыі, у суправаджэнні намесніка старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Мікалая Папкова і начальніка аддзела энергетыкі і паліва аблвыканкама Мікалая Юркова.
Кітайская ядзерная карпарацыя актыўна працуе ў напрамку развіцця альтэрнатыўных відаў энергетыкі: атрымання энергіі з дапамогай сонечных батарэй, біягазавых і іншых установак.

Дэлегацыя замежных гасцей, як пракаменціраваў намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі, прыбыла на Магілёўшчыну з мэтай вывучэння магчымасці будаўніцтва сонечных электрастанцый агульнай магутнасцю 500 МВт і завода па вытворчасці сонечных модуляў. У карпарацыі ёсць жаданне і магчымасці інвестыраваць сродкі ў развіццё альтэрнатыўнай энергетыкі ў Беларусі.
У нашым раёне замежных гасцей цікавілі і пытанні эксплуатацыі біягазавай устаноўкі ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, выкарыстання такой альтэрнатыўнай крыніцы энергіі, як біямаса.
У райвыканкаме адбыўся афіцыйны прыём дэлегацыі, а потым госці з Кітая пабывалі непасрэдна на біягазавым комплексе ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.