Заданні — якасна і ў тэрмін

На такарным участку рамонтна-механічнага цэху ААТ “Кіраўскае райагра-прамтэхзабеспячэнне” Георгій Шчэрбіч працуе 23 гады, і ўвесь час — шліфоўшчыкам на круглашліфавальным станку. У свой час ён скончыў Бабруйскае вучылішча №145 па спецыяльнасці наладчык швейнага абсталявання. Пасля службы ў арміі прыйшоў у РАПТЗ спачатку вучнем токара. Яго настаўнікам быў Васіль Маслаў, які дапамагаў юнаку ў асваенні новай прафессіі.
Георгій Георгіевіч займаецца шліфоўкай валоў, якія на апрацоўку сюды прывозяць не толькі з прадпрыемстваў і арганізацый нашага раёна, але і з Магілёва, Клічаўскага, Бабруйскага, Глускага і іншых раёнаў.
У прафесіі Георгію падабаецца дакладнасць: яна вучыць быць дасканалым пры апрацоўцы валоў, ахайнасці ва ўсім.
Начальнік участка Павел Ставер характарызуе Георгія Шчэрбіча як адказнага, працавітага і, разам з тым, сціплага чалавека. Вытворчыя заданні шліфоўшчык выконвае якасна і ў тэрмін.
Фота Максіма МІКЕШЫНА

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.