“100 ідэй для Беларусі” — гэта цікава і пазнавальна!

Актывісты раённай арганізацыі ГА “БРСМ” з ліку навучэнцаў гімназіі і СШ№1 г.Кіраўска прынялі ўдзел у адкрыцці рухомай выстаўцы-прэзентацыі праекта “100 ідэй для Беларусі”, наладжаным у Магілёве.
Нагадаем, што гэты праект саюза моладзі — на лепшую інавацыйную ідэю ў розных галінах сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны, цікавую для практычнай рэалізацыі. Накіраваны на актывізацыю інавацыйнай дзейнасці і прафесіянальнай мабільнасці моладзі, стварэнне і прасоў-ванне канкрэтных інавацыйных праектаў і перспектыў навукова-тэхнічных распрацовак. Згодна правілаў, у праекце могуць удзельнічаць маладыя даследчыкі і ра-цыяналізатары ва ўзросце ад 14 да 31 года.
У фае Магілёўскага філіяла Беларускай акадэміі музыкі былі прадстаўлены лепшыя маладзёжныя ідэі Магілёўшчыны, якія датычыліся розных галін сацыяльнага і эканамічнага развіцця рэспублікі. Шмат цікавага і пазнавальнага кіраўчане спазналі, наведаўшы аўтобус “Ідэя-бус”, упрыгожаны спецыяльнай сімволікай.
— Аўтобус быў абсталяваны для правядзення прэзентацыйных мерапрыемстваў, — расказвае ўдзельніца рухомай выставы Ірына Лукановіч. — Таксама ў атобусе была асобная зона, дзе можна аформіць заяўку для ўдзелу ў праекце, правесці перагаворы з інвестарамі.
Пакуль кіраўчане былі не ўдзельнікамі, а толькі гасцямі на выставе маладзёжных праектаў, але ўражаныя ідэямі, формамі і спосабамі іх ажыццяўлення, нашы рабяты вырашылі стварыць у сацыяльнай інтэрнэт-сетцы “У кантакце” групу, у якой разам з равеснікамі будуць абмяркоўваць планы сваіх будучых праектаў для ўдзелу ў марафоне ідэй наступнага года.
Дарэчы, БРСМ прапанаваў новыя правілы ўдзелу ў праекце “100 ідэй для Беларусі” ў 2013 годзе. Зараз кандыдаты могуць накіраваць заяўкі з інавацыйнымі ідэямі і праектамі ў спецыяльна арганізаваныя рэгіянальныя Саветы на электронныя паштовыя скрыні праекта па прыналежнасці рэгіёна альбо ў друкаваным выглядзе на адрасы тэрытарыяльных камітэтаў ГА “БРСМ”. Заяўку можна будзе пакінуць і ў “Скарбонцы ідэй”. Такія стылізаваныя сімволікай праекта скрыні ў бліжэйшы час будуць устаноўлены ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах, у гандлёвых цэнтрах. Мяркуецца, што, дзякуючы гэтым навацыям, у моладзі будзе больш магчымасцей для вылучэння і рэалізацыі сваіх ідэй.
Падрыхтавала
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.