Адказны экзамен для кіраўнікоў

Вялікая ўвага надаецца ў раёне пытанням забеспячэння аховы працы на прадпрыемствах прамысловасці, у сельгасарганізацыях, на аб’ектах сацыяльнай і іншых сфер дзейнасці. Для таго, каб гэтая работа была плённай, рэзультатыўнай, у першую чаргу, дасканала павінны валодаць адпаведнымі ведамі кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання.
Нядаўна ў адпаведнасці з даручэннем старшыні райвыканкама Уладзіміра Піскіжава былі праведзены заняткі па пытаннях аховы працы, а затым — экзамены для кіраўнікоў арганізацый камунальнай формы ўласнасці і прыватных прадпрыемстваў. Заняткі і экзамены праводзіліся згодна распрацаванага графіка камісіяй для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы Кіраўскага райвыканкама на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Вольгай Гаршковай на базе кабінета па ахове працы, аформленага ў адміністрацыйным будынку райвыканкама.
Праверка ведаў ажыццяўлялася з дапамогай спецыяльнай камп’ютарнай праграмы “Экзамен”. Кіраўнікам трэба было знайсці правільныя варыянты адказаў на прапануемыя пытанні па розных напрамках работы па забеспячэнні аховы працы і тэхнікі бяспекі.
На здымках:
упэўнена адчувае сябе падчас экзамена начальнік УКВП “Упркапбуд” Мікалай Еўдакімаў.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.